Валерый Іванавіч Жук
Валерый Іванавіч Жук (нар. 25 ліпеня 1949, в. Паўстынь, Слуцкі раён) — беларускі мастацтвазнавец. Доктар мастацтвазнаўства (2005).
Валерый Іванавіч Жук | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастацтвазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства (2005) |
Альма-матар |
|
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1973 годзе Маскоўскі ўніверсітэт. Настаўнічаў. 3 1976 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, з 1992 вучоны сакратар, з 2004 намеснік дырэктара, ў 2012—2021 — дырэктар.
Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года, член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследуе гісторыю беларускага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Аўтар кніг «Сучасная беларуская кераміка. Тэндэнцыі развіцця» (1984), «Беларуская скульптура малых форм» (1988), «Беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 18—20 стагоддзяў. Станаўленне і тэндэнцыі развіцця» (2006), каталога «Валерый Шкаруба» (2007).
Узнагароды
правіцьЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996).
Літаратура
правіць- Г. А. Фатыхава. Жук Валерый Іванавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.