Вадзім Аляксеевіч Салееў
Вадзім Аляксеевіч Сале́еў[2] (руск.: Вадим Алексеевич Салеев; нар. 27 мая 1939) — філосаф, культуролаг, мастацкі крытык, доктар філасофскіх навук (1992), прафесар (1994), Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2000).
Вадзім Аляксеевіч Салееў | |
---|---|
руск.: Вадим Алексеевич Салеев | |
Дата нараджэння | 27 мая 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, педагог, тэатральны крытык, культуролаг, мастацкі крытык, пісьменнік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | філасофія[1], эстэтыка[1], культуралогія[1], тэатральная крытыка[d][1], арт-крытыка[d][1] і літаратура[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук (1992) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВадзім Аляксеевіч Салееў нарадзіўся 27 мая 1939 года ў Ленінградзе. У 1962 годзе скончыў рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1967 годзе паступіў у аспірантуру кафедры эстэтыкі філасофскага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава і ў 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Да праблемы фарміравання мастацкай ацэнкі»[3]. Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да прафесара кафедры філасофіі[4]. З 1995 па 2002 год займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Асновы мастацтва», з 2002 па 2004 — галоўны рэдактара часопіса «Мастацтва», з 2013 года — галоўны рэдактар навукова-метадычнага часопіса «Артэфакт»[3]. Адначасова з 1996 года загадчык аддзела Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[2].
Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1962 года.
Навуковая і творчая дзейнасць
правіцьВ. А. Салееў з’яўляецца адным з найбуйнейшых спецыялістаў СНД у галіне філасофіі, культуралогіі і эстэтыкі[3]. Яму належаць працы па праблемах славянскай і беларускай культуры, тэорыі мастацтва, мастацкай крытыкі, эстэтычнага і мастацкага выхавання, развіццю канцэпцыі развіцця нацыянальнай культуры, методыкі артстрэстэрапіі, артстрэпедагогікі і інш. Аўтар больш за 400 навуковых і навукова-метадычных работ (у тым ліку 9 манаграфій і 6 навучальных дапаможнікаў), больш за 600 артыкулаў у галіне тэатра, літаратуры, архітэктуры і кіно[3]. У літаратурнай творчасці В. А. Салееў рэалізаваў сябе ў філасофскай паэзіі і навелістыцы пад літаратурным псеўданімам Вадзім Яр[3].
Галоўны навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[5]. Член Савета па абароне дысертацый Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры і Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[6].
Узнагароды і званні
правіцьЗноскі
- ↑ а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д Нашы выпускнікі: Салееў Вадзім Аляксеевіч // Сайт філалагічнага факультэта БДУ
- ↑ Беларуская думка, ліпень 2009. — С. 109
- ↑ Сайт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (руск.)
- ↑ Салеев Вадим Алексеевич Архівавана 3 кастрычніка 2019. (руск.) // Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
Літаратура
правіць- Фатыхава Г. А. Салееў Вадзім Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 107. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Вадзім Аляксеевіч Салееў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нашы выпускнікі: Салееў Вадзім Аляксеевіч // Сайт філалагічнага факультэта БДУ
- Аляксей Стрэльнікаў «Нязручны» інтэлектуал Архівавана 9 ліпеня 2021. // Газета «Культура», № 22 (1409) 01.06.2019 — 07.06.2019 г.
- Салеев Вадим Алексеевич Архівавана 3 кастрычніка 2019. (руск.) // Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі