Закрыліна — дошка, што закрывала тарэц даху, часта афармлялася разьбою.[1] Калі дах быў двухсхільны, то на скрыжаванні закрыліны рабілі крыху даўжэйшымі, чым патрэбна, выразаючы з дошкі контуры конскіх галоў, каровіных рогаў, фігурак птушак і змей, павернутых у розныя бакі. Такое скрыжаванне называлася вільчык[2].

Страха з закрылінамі

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя замест здвоенага вільчака з'яўляецца ўпрыгожанне, зробленнае з адной дошкі, замест зааморфных матываў з'яўляюцца раслінныя і геаметрычныя контуры[2].

Край закрыліны таксама аздабляўся: сякерай, свярдлом ці пілою рабілася разьба[2].

Зноскі

  1. Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.
  2. а б в Сахута Я. М. Фарбы роднай зямлі: Нарысы пра нар. мастацтва Беларусі. Кн. для вучняў. — Мн. : Нар. асвета, 1985. — 191 с. іл.

Літаратура

правіць
  • Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.
  • Сахута Я. М. Фарбы роднай зямлі: Нарысы пра нар. мастацтва Беларусі. Кн. для вучняў / Я. М. Сахута. — Мінск: Нар. асвета, 1985. — 191 с.