Шаўры
Шаўры́[1] (трансліт.: Šaŭry, руск.: Шавры) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Доцішскага сельсавета.
Вёска
Шаўры
| ||||||||||||||||||
Гісторыя Правіць
Вядома з другой паловы XIX ст., уласнасць Нарбутаў. Побач з вёскай існаваў маёнтак (фальварак).
Да 5 кастрычніка 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсавета[2].
Славутасці Правіць
- Мемарыяльны камень удзельнікам паўстання 1863-64 гг.
- Сядзіба
- Сямейны могільнік роду Остык-Нарбутаў.
Вядомыя асобы Правіць
- Тэадор Нарбут (1784—1864) — гісторык, інжынер.
- Людвік Нарбут (1832—1863) — вайсковец, удзельнік паўстання 1863—1864 гг.
- Станіслаў Нарбут (1853—1926) — вучоны-медык.
- Францішак Нарбут (1845—1892) — капітан узброеных сіл паўстанцаў 1863—1864 гг.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 5 октября 2007 г. № 48 «О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района»(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура Правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шаўры