Доцішскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

До́цішскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Доцішкі.

Доцішскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 35 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Доцішкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 576
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Чыжунскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Чыжуны. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 11 лютага 1972 года цэнтр перанесены ў вёску Доцішкі, сельсавет перайменаваны ў Доцішскі сельсавет[1]. 5 кастрычніка 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нацкага сельсавета з населенымі пунктамі Алякшышкі, Бялюнцы, Гатуўка, Гінэлі, Кудаюнцы, Міцканцы, Мяжанцы, Нача, Некрашунцы, Постаўкі, Пузелі, Сабалюнцы, Салапяцішкі, Сербінішкі, Смільгіні, Тальманты, Шаўры[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2222 чалавекі[3], з іх 87,7 % — палякі, 8,0 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 1,2 % — літоўцы, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1576 чалавек[5].

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.