Францішак Нарбут

Францішак (Франц-Салезій) Нарбут (польск.: Franciszek Narbutt; 9 лістапада 1845, маёнт. Шаўры, Лідскі павет — 7 снежня 1892, Трновец-над-Вагам, Венгрыя) — капітан узброеных сіл паўстанцаў 1863-64 гг.

Францішак Нарбут
Нараджэнне 9 лістапада 1845(1845-11-09)
Смерць 7 снежня 1892(1892-12-07) (47 гадоў)
Месца пахавання
Род Нарбуты
Бацька Тэадор Нарбут
Маці Крысціна з Садоўскіх[d]
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Адзін з сыноў Тэадора Нарбута. Брат удзельнікаў паўстання — Людвіка, Баляслава і Станіслава Нарбутаў.

Скончыў Шляхецкі інстытут у Вільні, вучыўся на факультэце права Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе ўступіў у падпольную арганізацыю польскіх студэнтаў. Пасля таго, як арганізацыю раскрылі, вымушаны быў у 1861 годзе пакінуў вучобу і ад’ехаў у Вільню. Потым нелегальна з’ехаць за граніцу Расіі. Спачатку ў Брусель, потым у Жэневу.

З пачаткам паўстанне ў 1863 годзе далучыўся да атрадаў Мар’яна Лангевіча, які дзейнічаў у Сандамірскім ваяводстве, дзе адразу служыў у пяхотным аддзеле ў рангу капітана, а потым прымаў удзел у стварэнні кавалерыйскага аддзела[1], дзейнічаў у Люблінскім ваяводстве.

Пасля паражэння нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі эмігрыраваў у Францыю, дзе нейкі час галадаў, пакуль не сустрэў сваю сястру Тэадору Манчуанску, якая дапамагла яму. Потым з’ехаў у Бельгію, нарэшце пераехаў у Венгрыю, дзе і асеў. Там Францішак Нарбут ажаніўся з Ізабелай Сейлар, працаваў чыгуначным інжынерам[2] на чыгунках Малдовы і Венгрыі.

Памёр у венгерскім горадзе Торнуш 7 снежня 1892 года, дзе і пахаваны.

Зноскі

Літаратура

правіць