Пажыжмаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Пажы́жмаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Пажыжма.

Пажыжмаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Воранаўскі раён
Уключаў 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пажыжма
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 11 студзеня 1966

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Вяканцаўскі сельсавет у складзе Воранаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Вяканцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Пажыжмаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Пажыжма[1]. 11 студзеня 1966 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Тракельскага (8 населеных пунктаў: Абрамаўшчызна, Вайцяшуны, Дайноўка, Лаўцуны, Малыя Германішкі, Маркаўшчызна, Мікянцы, Поліпніца), Пагародненскага (7 населеных пунктаў: Балотнікі, Вяканцы, Гартынкова, Жусіны, Лапацішкі, Нявошы, Рачкуны) сельсаветаў і Воранаўскага пассавета (3 населеныя пункты: Наваполле, Пажыжма, Цёмны Дол)[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў.

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.