Іпаліт Сільвестравіч Канановіч
Іпалі́т Сільве́стравіч Канано́віч (21 красавіка 1908, в. Кукавічы Мінскай губерні (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці), Расійская імперыя — 29 кастрычніка 1974[1] — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (1951—1961), ганаровы грамадзянін Слуцка. Член УКП(б)[1].
Іпаліт Сільвестравіч Канановіч | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
18 кастрычніка 1951 — 6 кастрычніка 1961 | |||
Прэм’ер-міністр | Аляксей Кляшчоў Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў | ||
Папярэднік | Фёдар Ляхаў | ||
Пераемнік | Мікалай Малочка | ||
Партыя | УКП(б) (з 1931)[1] | ||
Адукацыя | Вышэйшая партыйна школа пры ЦК КПСС (завочна, 1953) | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Нараджэнне | 21 красавіка (4 мая) 1908 | ||
Смерць | 29 кастрычніка 1974 (66 гадоў) | ||
Ваенная служба | |||
Бітвы | |||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
У 1930 — 1935 гадах на службе ў РСЧА.
З 1935 года на савецкай і партыйнай рабоце.
З'яўляўся адным з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. У 1943—1944 гадах — сакратар падпольнага Слуцкага райкама КПБ(б) Б, камісар партызанскай брыгады імя В. П. Чкалова.
Пасля вайны працаваў сакратаром Слуцкага райкама КП(б) Б. У 1948—1950 гадах працуе сакратаром Бабруйскага абкама партыі. З гэтай пасады быў рэкамендаваны ў 1951 годзе для працы старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.
З 1961 па 1963 гады быў намеснікам старшыні Камісіі дзяржаўнага кантролю Савета Міністраў Беларускай ССР. З 1963 года — сакратар Беларускага рэспубліканскага Савета прафсаюзаў, а затым старшыня Беларускага рэспубліканскага прафсаюза рабочых і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак.
Член ЦК КПБ, неаднаразова абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета СССР[2].
Ушанаванне памяціПравіць
Ганаровы грамадзянін г. Слуцка. У Слуцке адна з вуліц носіць імя Іпаліта Канановіча[2].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Кононович Ипполит Сильвестрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 279—280. — 737 с.