Міхаіл Іванавіч Кавалёнак

савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр аховы здароўя БССР

Міхаі́л Іва́навіч Кавалёнак (27 кастрычніка (9 лістапада) 1900, м. Багушэвічы Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Бярэзінскі раён Мінской вобласці) — 12 студзеня 1958, Мінск) — савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр аховы здароўя БССР (да 1946 — наркам) (19401948), заслужаны ўрач Беларускай ССР.

Міхаіл Іванавіч Кавалёнак
дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
1947 — 1951
народны камісар аховы здароўя БССР[d]
1940 — 1946
Папярэднік Іван Антонавіч Новікаў[d]
1-ы міністр аховы здароўя БССР
1946 — 1948
Пераемнік Іван Анісімавіч Інсараў
Нараджэнне 27 кастрычніка (9 лістапада) 1900
Смерць 12 студзеня 1958(1958-01-12) (57 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук[1] (1936)
Навуковае званне
Дзейнасць міністр, урач, медыцынскі адміністратар, тэрапеўт
Узнагароды
ордэн Леніна
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Скончыў медыцынскі факультэт БДУ (1928).

Працоўную дзейнасць пачаў на кафедры ўнутраных хвароб медыцынскага факультэта БДУ, пасля Мінскага медыцынскага інстытута: ардынатар, асістэнт кафедры. З 1937 года дацэнт кафедры факультэцкай тэрапіі. Адначасова з 1940 года прызначаны наркамам аховы здароўя БССР. У часы Вялікай Айчыннай вайны дацэнт кафедры ўнутраных хвароб Свярдлоўскага медыцынскага інстытута, з 1942 года начальнік санітарнага аддзела Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. З 1944 года зноў на пасадзе наркама, з 1946 года да 1948 года міністр аховы здароўя БССР, адначасова загадчык, а з 1948 года дацэнт кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута.

Навуковая дзейнасць правіць

У 1936 годзе выканаў кандыдацкую дысертацыю «Роля сакрэцыі і кіслотнасці страўніка ў дыягностыцы і лячэнні халецыстыту і піелітах», гэтай праблеме прысвяціў манаграфію ў 1938 годзе. Працаваў над пытаннямі лячэння захворванняў сэрца, лёгкіх, харчовых токсікаінфекцый; даследаваў сіфілітычныя захворванні печані і аорты. Вялікую навуковую цікавасць уяўляюць працы, прысвечаныя арганізацыі медыцынскай службы партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ацэнцы санітарных страт у рэспубліцы. Вывучаў стан здароўя насельніцтва БССР, даў характарыстыку мерапрыемстваў па аднаўленні і развіцці устаноў аховы здароўя, падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў. Аўтар 34 навуковых прац.

Грамадская дзейнасць правіць

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання, неаднаразова абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета. Адказны рэдактар «Медицинский журнал БССР», 1940—1941.

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць