Іван Анісімавіч Інсараў
Іван Анісімавіч Інса́раў[3] (8 лютага 1903 — 16 лютага 1983) — савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч, беларускі медык і арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1964). Кандыдат медыцынскіх навук, прафесар (1964)[4].
Іван Анісімавіч Інсараў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Іванавіч Кавалёнак | ||||||
Пераемнік | Мікалай Яўсеевіч Саўчанка | ||||||
Нараджэнне |
8 лютага 1903[1] |
||||||
Смерць |
16 лютага 1983 (80 гадоў) |
||||||
Дзеці | Наталля Іванаўна Інсарава[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук[2] | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1903 годзе ў вёсцы Селішча Слуцкага павета Мінскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт БДУ ў 1927 годзе[4].
З 1929 года — на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 1929—1946 гадах — загадчык сельскім урачэбным участкам ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці, урач паліклінікі № 1 горада Барысава, неўрапатолаг 1-й Савецкай бальніцы Барысава, ардынатар, загадчык стацыянарам Беларускага навукова-даследчага інстытута фізіятэрапіі, артапедыі і неўралогіі, загадчык аддзела аховы здароўя Мінскага аблвыканкама (1941)[4].
У гады Вялікай Айчыннай вайны — памочнік начальніка і начальнік эвакашпіталя, у 1943—1945 гадах працаваў начальнікам санітарнага аддзела Беларускага штаба партызанскага руху[5]. Пасля вайны намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама (1944—1945), дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (1945), міністр аховы здароўя БССР (1948—66)[4].
Сям’я
правіцьДачка — Наталля Іванаўна Інсарава (нар. 1936) — беларуская вучоная ў галіне рэалогіі палімераў, узаемадзеяння лазернага выпраменьвання з рэчывам, малекулярнай спектраскапіі, педагагікі ВНУ. Дацэнт кафедры медыцынскай і біялагічнай фізікі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы прысвечаны шырокаму колу праблем арганізацыі аховы здароўя і здароўя насельніцтва, партызанскай медыцыне[4]. Аўтар 80 навуковых прац[5].
Грамадская дзейнасць
правіцьГалоўны рэдактар часопіса «Здравоохранение Белоруссии» (1967—1979)[4].
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 3-га, 4-га, 5-га, 6-га, 7-га скліканняў. Член ЦК КПБ (1952—1956, 1960—1971)[6]. Дэлегат XXII з’езда КПСС[4].
Зноскі
- ↑ http://nasledie-sluck.by/ru/people/2106/
- ↑ а б http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-366132&strq=l_siz=20
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
- ↑ а б в г д е ё 26 января 110 лет со дня рождения Ивана Анисимовича Инсарова Архівавана 28 жніўня 2021. (руск.)
- ↑ а б И. В. Пантюк. Комиссары и министры здравоохранения Беларуси: историко-биографические сведения
- ↑ Інсараў Іван Анісімавіч Наследие слуцкого края
Літаратура
правіць- Организаторы здравоохранения Республики Беларусь / Белорус. ассоц. социалгигиенистов и организаторов здравоохранения; ред. М. З. Ивашкевич, И. В. Манулик. — Минск: Тип. «Победа», 2002. — С. 13—14. (руск.)
- Иван Анисимович Инсаров (к 100-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2003. — № 2. — С. 59—60. (руск.)
- Інсараў Іван Анісімавіч. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 262. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
- Здравоохранение Беларуси : знаменательные и юбилейные даты, 2008 год. — Минск, 2008. (руск.)
Спасылкі
правіць- Инсаров Иван Анисимович // Виртуальный музей Слонимского государственного медицинского колледжа Архівавана 26 лютага 2019. (руск.)
- Партизанская медслужба Архівавана 14 студзеня 2019. (руск.) // Газета «Медицинский вестник»
- Инсаров. Человек, ставший историей (руск.)