Міністэрства лясной прамысловасці БССР

Міністэ́рства лясно́й прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята лясной прамысловасці БССР пад назвай Міністэрства лясной прамысловасці БССР.

Міністэрства лясной прамысловасці Беларускай ССР
скарочана — Мінляспрам
  • Міністэрства лясной і папяровай прамысловасці БССР
  • Міністэрства лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР
  • Міністэрства лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 26 сакавіка 19468 ліпеня 1957
21 кастрычніка 196520 лютага 1991
Папярэдняе ведамства Народны камісарыят лясной прамысловасці БССР
Заменена на канцэрн «Беллеспрам»
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў БССР
Штаб-кватэра вул. Камсамольская, 31, Мінск 220050

Гісторыя

правіць

У 1948 годзе ведамства атрымала найменаванне Міністэрства лясной і папяровай прамысловасці БССР[1], затым у 1951 годзе яму была вернутая старая назва. З 1953 года зноў Міністэрства лясной і папяровай прамысловасці БССР.

У 1957 годзе было скасавана[2], у 1965 годзе было адноўлена под назвай Міністэрства лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР. У ліпені 1968 года адбыўся падзел ведамства на Міністэрства лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР і Міністэрства цэлюлозна-папяровай прамысловасці СССР.

20 жніўня 1986[3] года зноў атрымала найменне Міністэрства лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР. 13 мая 1988 года ведамства атрымала назву Міністэрства лясной прамысловасці БССР[4].

20 лютага 1991 года Пастановай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 618-ХII Міністэрства было скасавана.

Структура на 1974 год

правіць
  • Вытворча-тэхнічнае ўпраўленне дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці;
  • Упраўленне лесанарыхтовак, сплаву і лесахімічнай прамысловасці;
  • «Беллесбумзабзбыт»[5].

Міністры

правіць

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 жніўня 1948 года «Аб рэарганізацыі Міністэрства лясной прамысловасці Беларускай ССР у Міністэрства лясной і папяровай прамысловасці Беларускай ССР»
  2. Закон Беларускай ССР «Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам у Беларускай ССР» ад 29 мая 1957 года
  3. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 20 августа 1986 года «О преобразовании Министерства лесной и деревообрабатывающей промышленности БССР в Министерство лесной, целлюлозно-бумажной и деревообрабатывающей промышленности БССР»
  4. Закон Беларускай ССР «Аб пераўтварэнні Міністэрства лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларускай ССР у Міністэрства лясной прамысловасці Беларускай ССР» ад 13 мая 1988 года
  5. МИНСК. Краткая адресно-справочная книга (руск.)

Літаратура

правіць
  • Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965–1991). Ч. 1. – Мн., 2000. – С.124.