Піліп Аляксеевіч Самуйленка
Пілі́п Аляксе́евіч Самуйле́нка (1902, в. Патапаўка Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні — ?) — савецкі дзяржаўны дзеяч БССР і УССР, адзін з кіраўнікоў лесагаспадарчай галіны Беларусі. Міністр лясной прамысловасці Украінскай ССР, міністр лясной прамысловасці Беларускай ССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета Украінскай ССР 2-га склікання, Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
Піліп Аляксеевіч Самуйленка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч |
||||||
Папярэднік | ён сам, як міністр лясной прамысловасці БССР | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксей Кляшчоў | ||||||
Папярэднік | ён сам, як міністр лясной і папяровай прамысловасці БССР | ||||||
Пераемнік | ён сам, як міністр лясной і папяровай прамысловасці БССР | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксей Кляшчоў | ||||||
Папярэднік | Рыгор Лахтанаў | ||||||
Пераемнік | ён сам, як міністр лясной прамысловасці БССР | ||||||
Нараджэнне |
1902 |
||||||
Смерць | невядома | ||||||
Партыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і лесніка. Скончыў сельскую школу. У 1921 годзе скончыў лесатэхнічны тэхнікум.
У 1921—1930 гадах памочнік ляснічага і памочнік ацэншчыка; на кіраўнічай рабоце ў сістэме Наркамата лясной прамысловасці СССР.
У 1930—1933 гадах — студэнт Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі.
У 1933—1934 гадах — старшы інжынер Наркамата лясной прамысловасці СССР.
У 1934—1936 гадах — дырэктар Томнікаўскага лясніцтва Мардоўскай АССР. У 1937—1938 гадах — кіраўнік трэста «Паўночкарэлес» у Карэльскай АССР.
У 1938—1940 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення лесанарыхтовак і сплава ў Паўночна-Заходніх раёнах Наркамата лясной прамысловасці СССР.
10 сакавіка 1940 — 6 верасня 1950 года — наркам (пасля міністр) лясной прамысловасці Украінскай ССР. У часы Вялікай Айчыннай вайны выконваў задачы Дзяржаўнага камітэта абароны СССР па забеспячэнні патрэб Чырвонай Арміі.
У верасні 1950 — ліпені 1957 года — міністр лясной і папяровай прамысловасці Беларускай ССР, міністр лясной гаспадаркі Беларускай ССР.
З ліпеня 1957 па сакавік 1958 года — начальнік упраўлення лясной прамысловасці Савета народнай гаспадаркі Беларускай ССР. У сакавіку 1958 — 1964 — начальнік упраўлення лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Савета народнай гаспадаркі Беларускай ССР.
Пасля на пенсіі.
Літаратура
правіць- Газета «Деснянська правда» (Чарнігаў) — 1947 — 14 студзеня.
Спасылкі
правіць- Беллесбумпром. История Архівавана 4 верасня 2016. (руск.)