Аляксей Якаўлевіч Кійкоў
Аляксе́й Я́каўлевіч Кійкоў (17 лютага 1921, в. Калтык, Алтайскі край — ?) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР, адзін з кіраўнікоў лесагаспадарчай галіны Беларусі.
Аляксей Якаўлевіч Кійкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў Аляксандр Аксёнаў Уладзімір Бровікаў |
||||||
Папярэднік | ён сам, як міністр лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР | ||||||
Пераемнік | Леанід Краўцоў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | ён сам, як міністр лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
Нараджэнне |
17 лютага 1921 |
||||||
Смерць | невядома | ||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | капітан | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ленінградскі інстытут павышэння кваліфікацыі Міністэрства лясной гаспадаркі СССР (1951), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1960).
У 1936—1941 на працы ў Краснаярскім краі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1942—1949 гадах працуе на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах у Расіі, Мастах і Барысаве. З 1951 года дырэктар Барысаўскага дрэваапрацоўчага камбіната «Камінтэрн». З 1953 года старшыня Барысаўскага гарвыканкама, пасля 1-ы сакратар Барысаўскага гаркама КП(б)Б.
З 1960 года намеснік загадчыка прамыслова-транспартнага аддзела ЦК КП(б)Б. З 11 студзеня 1963 па 10 снежня 1964 года 2-гі сакратар Магілёўскага прамысловага абкама КП(б)Б.
З 12 снежня 1964 па кастрычнік 1965 года працаваў начальнікам Упраўлення лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасцю СНГ БССР. З 21 лістапада 1965 па 11 жніўня 1968 года — міністр лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР, пасля перайменавання міністэрства міністр лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР.
З 1985 года — навуковы супрацоўнік Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава.
Заслужаны работнік прамысловасці БССР.