Фёдар Аляксеевіч Баранаў
Фё́дар Аляксе́евіч Бара́наў (9 студзеня 1905, г. Пецярбург — 15 сакавіка 1982) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Фёдар Аляксеевіч Баранаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 студзеня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1982 (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | Флот |
Камандаваў | Баранавіцкае партызанскае злучэнне паўднёвай зоны |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьЗ 1931 года на партыйнай рабоце ў Ленінградзе.
З 1940 года сакратар Баранавіцкага абкама КП(б)Б, у 1942—1943 гады упаўнаважаны ЦК УКП(б) па ўводу энергамагутнасцяў Урала. З жніўня 1943 года сакратар Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б, камандзір Баранавіцкага партызанскага злучэння паўднёвай зоны.
З ліпеня 1944 года сакратар Баранавіцкага, з канца 1944 года 1-ы сакратар Бабруйскага, Гродзенскага абкамаў КПБ.
З 1958 года старшыня Камісіі савецкага кантролю, пазней камісіі пры ЦК КПБ у 1963—1974 гады.
Член ЦК КПБ у 1949—1952 і 1954—1966 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1954—1962 гадах, Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1959 гадах[1].