Уладзімір Елісеевіч Лабанок
Уладзі́мір Елісе́евіч Лабано́к (20 чэрвеня (3 ліпеня) 1907 в. Востраў — 4 лістапада 1984) — беларускі дзяржаўны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1943).
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў вёсцы Востраў (сучасны Пухавіцкі раён Мінскай вобласці).
У 1926 г. скончыў Дукорскую сямігадовую школу з сельскагаспадарчым ухілам.
У 1931 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
З 1931 года працаваў на пасадзе агранома, памочніка Народнага Камісара земляробства Беларускай ССР, а з 1933 года — на пасадзе агранома-эканаміста ўпаўнаважанага Народнага Камісарыята саўгасаў СССР па БССР.
З 1939 года — дырэктар Смалянскага сельскагаспадарчага тэхнікума Віцебскай вобласці БССР. З 1941 года — першы сакратар Лепельскага РК КП(б)Б.
Вялікая Айчынная вайнаПравіць
Са снежня 1941 па чэрвень 1944 года 1-ы сакратар Лепельскага падпольнага райкома КП(б)Б. З сакавіка 1942 года У. Е. Лабанок камандзір партызанскага атрада, са снежня 1942 — камісар Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубрава», з ліпеня 1943 года — камандзір Лепельскай партызанскай брыгады імя Сталіна. У снежні 1943 года узначаліў аператыўную групу ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху па Полацка-Лепельскай партызанскай зоне.
У мірны часПравіць
З 1944 года займаў пасады ў апараце ЦК КПБ, старшыні Полацкага і Гомельскага аблвыканкамаў, 1-га сакратара Палескага і Віцебскага (верасень 1956 — красавік 1962)[1] абкамаў КПБ.
З 1962 года на пасадзе 1-га намесніка старшыні Савета міністраў БССР і адначасова міністр вытворчасці і нарыхтовак сельгаспрадуктаў, з 1974 — намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі ЦК КПСС, Член ЦК КП Беларусі з 1949 года, кандыдат у члены бюро ЦК КПБ з 1962 і 1976 гадоў, член бюро ЦК КПБ у 1966—1976. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 3, 6—10 скліканняў, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2—10-га скліканняў, у 1968—1974 гадах займаў пасаду Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР.
УзнагародыПравіць
ТворыПравіць
Ушанаванне памяціПравіць
У мінскім мікрараёне Сухарава адна з вуліц носіць імя Уладзіміра Лабанка, таксама яго імём названа вуліца ў Лепелі, саўгас-тэхнікум у горадзе Мар’іна Горка Мінскай вобласці, Лепельская сярэдняя школа № 1, музей народнай славы ў пасёлку Ушачы.
У Мінску на доме № 4 па Бранявым завулку ў 1986 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка (сілумін; скульпт. І. Глебаў)[2].
Зноскі
- ↑ Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 112, 113. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
ЛітаратураПравіць
- Уладзімір Елісеевіч Лабанок на сайце «Героі краіны»
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 112, 113. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)