Сцяпан Пятровіч Шупеня
Сцяпан Пятровіч Шупеня (10 лістапада 1896, в. Нача, Крупскі раён — 10 жніўня 1979) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці.
Сцяпан Пятровіч Шупеня | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лістапада 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 жніўня 1979 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Чыгуначныя войскі |
Званне | Старшы палітрук[1] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьЧлен КПСС з 1926 года. З 1918 года ў Чырвонай Арміі, удзельнік грамадзянскай вайны. У 1935 годзе скончыў Камуністычны універсітэт нацыянальных меншасцей Захаду імя Мархлеўскага. У 1940—1941 гадах — першы сакратар Шчучынскага РК КП(б)Б.
З ліпеня 1941 года ў тыле ворага. З 1942 года — упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і ЦШПР па Шчучынскаму раёну; у красавіку — снежні 1943 года — кіраўнік Шчучынскага падпольнага міжрайпартцэнтра, у лістападзе 1943 — ліпені 1944 гадоў — сакратар Шчучынскага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова з красавіка 1943 года — камандзір Шчучынскага партызанскага злучэння. З 19 сакавіка 1943 да ліпеня 1944 — член Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б.
З 1944 года на партыйнай і савецкай рабоце. Член ЦК КПБ у 1949—1956 гадах, кандыдат у члены ЦК КПБ у 1956—1960 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1959), Вярхоўнага Савета СССР (1954—1960).
Памяць
правіцьЯго імя прысвоена сярэдняй школе вёскі Орля Шчучынскага раёна; на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Ганаровы грамадзянін горада Шчучын.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.