Орля (Шчучынскі раён)

О́рля[1] (трансліт.: Orlia, руск.: Орля) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёман. Цэнтр Орлеўскага сельсавета. Насельніцтва 511 чал. (2001). Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад Шчучына, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка; на аўтамабільнай дарозе Жалудок — Курыловічы.

Аграгарадок
Орля
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Аўтамабільны код
4
Орля на карце Беларусі ±
Орля (Шчучынскі раён) (Беларусь)
Орля (Шчучынскі раён)
Орля (Шчучынскі раён) (Гродзенская вобласць)
Орля (Шчучынскі раён)

ГісторыяПравіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Орлю (пад назвай Арлея) як маёнтак, уладанне Ю. Сташэўскага змяшчаецца ў Літоўскай метрыцы і датуецца 1666 годам. У гэты час тут было 70 пляцаў, Рынак (забудова — 19 двароў у 4 лініі), 4 вуліцы (Мастоўская, Віленская, ад Рынку да ракі Нёман, ад ракі Нёман), кальвінскі збор, школа, карчм (2 плошчы). Пазней Орля перайшла да П. Берасцейскага. Ад часоў свайго заснавання паселішча ўваходзіла ў склад маёнтку Ліпічна Лідскага павета Віленскага ваяводства.

У Вялікую Паўночную вайну (17001721) каля Орлі ў лютым — сакавіку 1706 г. шведы пад камандай генерала М. Стэнбака збудавалі мост праз Нёман для пераправы сваіх палкоў. 8 сакавіка 1706 г. у часе інспекцыйнай паездкі на будоўлю моста ледзь не загінуў кароль Швецыі Карл XII. Ён спрабаваў перайсці праз Нёман веснавым лёдам і праваліўся ў ваду, быў выратаваны сваімі афіцэрамі. У 1783 годзе ў мястэчку збудавалі грэка-каталіцкую царкву.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Орля апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Станам на 1829 год у мястэчку было 45 будынкаў (31 хрысціянскі і 14 іудзейскіх), на 1863 — 58 жылых дамоў, на 1886 — 83 двары, драўляная царква, яўрэйскі малітоўны дом, прыстань. У 1905 годзе існавалі лекарскі ўчастак, народнае вучылішча. На 1909 г. — 29 двароў, валасная ўправа, царква, сінагога, школа, 2 крамы, 2 корчмы, шынок.

 
План мястэчка
 
Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Орля апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства. У гэты час у мястэчку было 99 дамоў. Станам на 1933 год — 127 двароў, царква, сінагога, пошта, клуб, школа.

У 1939 годзе Орля ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. зрабілася цэнтрам сельсавета Жалудоцкага раёна17 красавіка 1962 г. у Шчучынскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1940 год у Орлі было 129 двароў, няпоўная сярэдняя школа, хата-чытальня, пошта, тэлефон, бальніца; на 1998 — 219 двароў, на 1 студзеня 2001 г. — 215.

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Орлі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыяПравіць

За 2,5 км на паўднёвы захад ад Орлі знаходзіцца селішча XIIXIII стагоддзяў

Помнікі гісторыі і культурыПравіць

 
Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 380.
  4. Уладзімір Мальцаў. Орля // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 357.
  5. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 449.
  6. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць