Лідскі павет (1921—1940)
павет у міжваеннай Польскай Рэспубліцы
Лі́дскі паве́т (польск.: Powiat lidzki) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1921—1940 гадах. Цэнтр — г. Ліда.
Лідскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Статус | павет |
Уваходзіць у | |
Уключае |
14 вясковых гмін, 2 гарадскія гміны |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Найбуйнейшыя гарады |
Ліда Эйшышкі |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1940 |
Насельніцтва (1931) | 183 500 |
Шчыльнасць | 43 чал./км² |
Нацыянальны склад |
беларусы палякі яўрэі |
Плошча | 4 258 км² |
![]() |
ГісторыяПравіць
Створаны ў складзе Навагрудскага ваяводства на тэрыторыі былога Лідскага павета, тэрыторыя якога адышла да Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года. Пазней Дубіцкая, Ляцкая і Пакроўская воласці перайменаваны адпаведна ў Навадворскую, Дамброўскую і Сабакінцкую гміны.
З 1939 года Лідскі павет у БССР, яго паўночная частка (Каняўская і Эйшышкская воласці) адышла да Літвы, а астатняя тэрыторыя 2 снежня 1939 года ўключана ў Баранавіцкую вобласць. 15 студзеня 1940 года скасаваны.
21 мая 1929 года дзесяць гмін перададзены ў склад навастворанага Шчучынскага павета.
Адміністрацыйны падзелПравіць
ГміныПравіць
- Аляксандраўская гміна[pl]
- Беліцкая гміна[pl]
- Беняконская гміна[pl]
- Дакудаўская гміна[pl]
- Дамброўская гміна[pl][1]
- Эйшышкская гміна[pl]
- Ганчарская гміна[pl][2]
- Каняўская гміна[pl][3]
- Лебядская гміна[pl][1]
- Лідская гміна[pl]
- Мытлянская гміна[pl]
- Навадворская гміна[pl][1]
- Арлянская гміна[pl][1]
- Астрынская гміна[pl][1]
- Радунская гміна[pl]
- Ражанкаўская гміна[pl][1]
- Сабакінцкая гміна[pl][1]
- Шчучынская гміна[pl][1]
- Тарноўская гміна[pl]
- Васілішская гміна[1]
- Забалацкая гміна[pl]
- Жалудская гміна[pl][1]
- Жырмунская гміна[pl]
- Воранаўская гміна[pl][4]
- Мацкішкская гміна[pl][5]
- Седлішчанская гміна[pl][6]
- Суботніцкая гміна[pl][7]
- Ліпнішская гміна[pl][7]
- Ваверская гміна[pl][8]
- Аранская гміна[pl][9]
- Іўеўская гміна[pl][7]
ГарадыПравіць
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і 21 мая 1929 года перададзена ў склад новастворанага Шчучынскага павета (Dz. U. z 1929 r. Nr 33, poz. 307)
- ↑ Скасавана 11 красавіка 1929 (Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 225)
- ↑ 1 ліпеня 1926 г. вылучана з Лідскага павета і перададзена ў склад Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства (Dz. U. z 1926 r. Nr 45, poz. 277)
- ↑ Утворана 11 красавіка 1929 (Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 225)
- ↑ Утворана (?); Скасавана 11 красавіка 1929 (Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 225)
- ↑ Перададзена 22 студзеня 1926 г. са складу Валожынскага павета (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 43); Скасавана 11 красавіка 1929 (Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 225)
- ↑ а б в Перададзена 22 студзеня 1926 г. са складу Валожынскага павета (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 43)
- ↑ Створана (?)
- ↑ Утворана 1 ліпеня 1925 з часткі Каняўскай гміны (Dz. U. z 1925 r. Nr 16, poz. 110); 1 ліпеня 1926 г. вылучана з Лідскага павета і перададзена ў склад Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства (Dz. U. z 1926 r. Nr 45, poz. 277)
ЛітаратураПравіць
- Лідскі павет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх