Палескі абласны камітэт КПБ
Пале́скі абласны́ камітэ́т Камуністы́чнай па́ртыі Белару́сі — орган кіравання Палескай абласной партыйнай арганізацыяй КП Беларусі (1938—1954 гады).
Гісторыя
правіцьПалеская вобласць была ўтворана 15 студзеня 1938 года, уключала тэрыторыю ўсходняга Палесся. Цэнтр — Мазыр.
У 1954 годзе вобласць была ліквідаваная, яе раёны ўвайшлі ў склад Гомельскай вобласці.
Першыя сакратары абкама
правіць- Дзмітрый Фёдаравіч Маркін (1938 — 1939)
- Уладзімір Георгіевіч Кудраеў (1940 — студзень 1941)
- Пётр Адамавіч Лявіцкі (студзень 1941 — верасень 1944)
- Іван Сямёнавіч Былінскі (верасень 1944 — жнівень 1946)
- Іван Нічыпаравіч Карасёў (жнівень 1946 — снежань 1948)
- Уладзімір Елісеевіч Лабанок (снежань 1948 — студзень 1954)
Другія сакратары
правіць- Георгій Сямёнавіч Казачонак (люты — жнівень 1938)
- Мікалай Васілевіч Кісялёў (люты — снежань 1939)
- Фёдар Міхайлавіч Языковіч (люты 1941 — 7 красавіка 1943)
- Уладзімір Елісеевіч Лабанок (1946 — снежань 1948)
- Аляксандр Андрэевіч Манахаў (снежань 1948 — 1953)
Літаратура
правіць- Центральный комитет КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б): Историко-биографический справочник / Сост. Ю. В. Горячев. М., 2005.