Фёдар Міхайлавіч Языковіч

Фёдар Міхайлавіч Языковіч

Фёдар Міхайлавіч Языковіч (18 лютага 1903, в. Старое Заліцвінне, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — 7 красавіка 1943) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Фёдар Міхайлавіч Языковіч
Дата нараджэння 18 лютага 1903(1903-02-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 красавіка 1943(1943-04-07) (40 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

З 1923 года на савецкай, прафсаюзнай, культурна-асветніцкай і педагагічнай працы на Магілёўшчыне і Міншчыне[1]. Скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі імя У. І. Леніна ў 1936 годзе. З 1938 года інструктар ЦК КП(б)Б, камандзір Палескага партызанскага злучэння[1].

Пагіб у баі. Яго імем названы школа і вуліца ў Мазыры[1]. Мемарыяльная дошка на месцы гібелі Языковіча — чыгуначнай станцыі Брынёва на лініі Брэст-Гомель[1].

Зноскі

  1. а б в г д Языкович Фёдор Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 715. — 737 с.