Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
старшыня выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў
Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта — вышэйшая службовая асоба Гомельскай вобласці. Узначальвае вышэйшы выканаўчы орган дзяржаўнай улады вобласці — выканаўчы камітэт.
Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта | |
---|---|
Пасаду займае Іван Крупко | |
Узначальвае | Гомельскую вобласць |
Афіцыйная рэзідэнцыя | г. Гомель, Праспект Леніна, 2 |
Прызначаецца | прызначаецца прэзідэнтам |
Пасада з’явілася | 1938 |
Дзеючым старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта з’яўляецца Іван Крупко.
Абавязкі
правіцьКіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама, грамадзянскай абаронай вобласці.
Узаемадзеянне з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласным Саветам дэпутатаў.
Каардынацыя дзейнасці гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый у гарадах вобласці.
Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
правіцьБССР
правіць- студзень 1940—1941 — Сяргей Пятровіч Матусевіч
- лістапад 1943 — студзень 1944 — Серафім Міхайлавіч Лебедзеў, в.а.
- студзень 1944 — красавік 1944 — Андрэй Фаміч Ждановіч, в.а.
- красавік 1944 — лістапад 1945 — Пётр Пракопавіч Кавальчук
- лістапад 1945 — верасень 1952 — Мікалай Парфір’евіч Абраменка
- верасень 1952 — студзень 1954 — Андрэй Авяр’янавіч Куцак
- студзень 1954 — верасень 1956 — Уладзімір Елісеевіч Лабанок
- верасень 1956 — снежань 1957 — Іван Яўцеевіч Палякоў
- снежань 1957 — студзень 1963 — Міхаіл Андрэевіч Кліменка
- студзень 1963 — снежань 1964 — Міхаіл Андрэевіч Кліменка (старшыня сельскага аблвыканкама)
- студзень 1963 — снежань 1964 — Аляксей Мікалаевіч Івалгін (старшыня прамысловага аблвыканкама)
- снежань 1964 — чэрвень 1970 — Міхаіл Андрэевіч Кліменка
- чэрвень 1970 — люты 1974 — Уладзімір Віктаравіч Лашкевіч
- люты 1974 — 20 кастрычніка 1978 — Юрый Мініваліч Хусаінаў
- 20 кастрычніка 1978 — 8 ліпеня 1982 — Анатоль Аляксандравіч Малафееў
- 8 ліпеня 1982 — 1 красавіка 1985 — Аляксей Сцяпанавіч Камай
- 1 красавіка 1985 — лістапад 1989 — Аляксандр Адамавіч Грахоўскі
- лістапад 1989 — снежань 1994 — Мікалай Рыгоравіч Вайцянкоў
Рэспубліка Беларусь
правіць- лістапад 1989 — снежань 1994 — Мікалай Рыгоравіч Вайцянкоў
- 1994—1997 — Павел Уладзіміравіч Шыпук
- 17 студзеня 1997 — красавік 2001 — Мікалай Рыгоравіч Вайцянкоў
- красавік 2001 — 28 снежня 2010 — Аляксандр Серафімавіч Якабсон
- 29 снежня 2010 — 4 красавіка 2019 — Уладзімір Андрэевіч Дворнік
- 29 ліпеня 2019 — 21 снежня 2021 — Генадзь Салавей
- 21 снежня 2021 — па наш час — Іван Крупко
Спасылкі
правіць- Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Архівавана 14 ліпеня 2016. (руск.)