Павел Уладзіміравіч Шыпук
Па́вел Уладзі́міравіч Шыпу́к (1 мая 1949, Опаль, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 27 мая 2014[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Павел Уладзіміравіч Шыпук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 мая 1949 |
||||||
Смерць | 27 мая 2014 (65 гадоў) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковае званне | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1972), інжынер-хімік-тэхнолаг. Ганаровы прафесар Беларускай політэхнічнай акадэміі (1997). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2000, з 2000), старшыня Савета Рэспублікі (1997—2000), старшыня Камісіі па рэгіянальнай палітыцы (з 2000). Старшыня Міжпарламенцкага Камітэта Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі (1998—2001). З 2000 года быў Старшынёй Камісіі па рэгіянальнай палітыцы. Узнагароды: ордэн Айчыны ІІІ ступені.
Зноскі
Літаратура
правіць- Шыпук Павел Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).