Іван Іванавіч Крупко
Іва́н Іва́навіч Крупко́ (нар. 23 ліпеня 1974, в. Бурдзевічы, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (з 2021). Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2020—2021).
Іван Іванавіч Крупко | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Генадзь Салавей | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Анатоль Хацько | ||||||
Пераемнік | Ігар Брыло | ||||||
Нараджэнне |
23 ліпеня 1974[1][2] (50 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 23 ліпеня 1974 года ў в. Бурдзевічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
У 1991 годзе паступіў у Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут. У 1993—1995 гадах служыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Заатэхнія».
У 1998—2002 гадах працаваў галоўным заатэхнікам калгаса «Рассвет» Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці[3]. У 2003—2006 гадах працаваў начальнікам аддзела па арганізацыі вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама Мінскай вобласці. У 2006—2010 гадах працаваў першым намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам аддзела вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама.
У 2007 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу»[3].
У чэрвені — верасні 2010 года працаваў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама. У 2010—2018 гадах — старшыня Нясвіжскага райвыканкама Мінскай вобласці.
З сакавіка 2018 года па 2020 год — старшыня Мінскага райвыканкама Мінскай вобласці[3].
З 17 сакавіка 2020 года[4] па 21 снежня 2021 года працаваў Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
21 снежня 2021 года прызначаны старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта[5].
25 лютага 2022 года быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за расійскую агрэсію супраць Украіны[6]. У тым самым годзе трапіў пад санкцыі Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Украіны, Канады[7].
Узнагароды
правіць- медаль «За працоўныя заслугі» (2016).
Зноскі
- ↑ а б в г https://www.belta.by/president/view/ministrom-selskogo-hozjajstva-i-prodovolstvija-naznachen-ivan-krupko-383440-2020/
- ↑ http://www.mshp.gov.by/about/minister
- ↑ а б в Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання назначаны Іван Крупко Архівавана 21 снежня 2021.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 17 марта 2020 года № 98 «Об И. И. Крупко» Архівавана 9 снежня 2021. (руск.)
- ↑ [1] Архівавана 21 снежня 2021. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Гомельскай вобласці
- ↑ «Садзейнічалі расейскай агрэсіі». Пад санкцыі Эўразьвязу трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў(недаступная спасылка). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2022. Праверана 26 лютага 2022.
- ↑ КРУПКО Іван Іванович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2023. Праверана 7 красавіка 2023.