Жухавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Жу́хавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Вялікія Жухавічы.

Жухавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Карэліцкі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вялікія Жухавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 782
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1596
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. 17 лістапада 1948 года сельсавет разбуйнены на два сельсаветы: Жухавіцкі (вёскі Бурдзевічы, Вялікія Жухавічы, Малыя Жухавічы, Юравічы, пасёлак Гусакі, хутар Юравічы) і Мядзвядскі (вёскі Вялікая Мядзвядка, Малая Мядзвядка, Хлюпічы, пасёлкі Берасцянка, Дунчыцы, Самотны, Светлікі і Хамічы)[1]. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мядзвядскага сельсавета[2]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Карэліцкага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 23 ліпеня 1979 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ушанскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Кожава, Лемнікі, Пясочная, Радунь, Трашчычы, Уша і Церабостынь), у адміністрацыйнае падпарадкаванне Мірскага пассавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вялікая Мядзвядка, Засценкі, Малая Мядзвядка і Хлюпічы)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2177 чалавек[4], з іх 94,5 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 1,0 % — палякі, 0,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1782 чалавекі[6].

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 ноября 1948 г. О разукрупнении Жуховичского сельсовета, Мирского района, Барановичской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 ліпеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.