Малая Мядзвядка
Мала́я Мядзвя́дка[1] (трансліт.: Malaja Miadzviadka, руск.: Малая Медвядка) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Мірскага сельсавета.
Вёска
Малая Мядзвядка
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню згадана пад 1692 годам у інвентары шляхецкага маёнтка пры яго продажу Мікалаем Пратасовічам Тэафілу Рымшу, у інвентары зафіксаваны падзел паміж Вялікай Мядзвядкай і Малой Мядзвядкай, як асобнымі гаспадарчымі адзінкамі. Відавочна, вёскі існавалі значна раней.[2] У XVII—XVIII стагоддзяў змяніўся шэраг уладальнікаў.
Паводле інвентару 1692 года, Малая Мядзвядка ўключала панскую сядзібу («двор») з жылымі і гаспадарчымі будынкамі (стайня, гумны, пякарня, бровар, сырніца), 20 двароў сялян з 10 валокамі ворнай зямлі (каля 220 га), падданыя валодалі коньмі і валамі для апрацоўкі зямлі, асноўныя заняткі сялян — земляробства, жывёлагадоўля, броварная вытворчасць, рамесніцкая дзейнасць.[2]
У 1680 годзе ў дакументах адзначана, што дзве асобныя Мядзвядкі належалі да Нясвіжскай пратапопіі. Малая Мядзвядка ўваходзіла ў прыход уніяцкай царквы ў Астраўках.[2]
У 1784 годзе ў Малой Мядзвядцы 18 хат, 72 мужчын і 50 жанчын.
У 1793 годзе — 19 хат, але 30 мужчын і 20 жанчын.
Уладальнікі Малой Мядзвядкі
правіць- XVII ст. — належала роду Пратасовічаў.
- 1692 — прададзена Тэафілу Рымшу.
- 1757—1761 — маёнтак пераходзіць да Гіпаліта Корсака.
- 1769 — куплены Францішкам Яблонскім, што сведчыць пра рост яго значэння.
- XVIII ст. — часткі маёнтка здаюцца ў арэнду або закладваюцца Ваяводскім, Бачынскім, Вольскім.
У міжваенны перыяд вёска ў Жухавіцкай гміне Стаўбцоўскім павеце Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе ў паселішчы 189 жыхароў і 31 будынак. Усе жыхары назвалі сябе палякамі. Па веравызнанні — 188 праваслаўных, 1 рымска-каталік.[3]
Да 17 лістапада 1948 года вёска ўваходзіла ў склад Жухавіцкага сельсавета[4], да 16 ліпеня 1954 года — у склад Мядзвядскага сельсавета, да 23 ліпеня 1979 года — у склад Жухавіцкага сельсавета[5], да 26 снежня 2013 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Мірскага пассавета[6].
Насельніцтва
правіцьПаводле візітацыі ўніяцкай царквы (1784, 1793), колькасць жыхароў у Малой Мядзвядцы:
Год | Дамы | Мужчыны | Жанчыны |
---|---|---|---|
1784 | 18 | 72 | 50 |
1793 | 19 | 30 | 20 |
- 1921 год — 189 чалавек
- 1999 год — 59 чалавек
- 2010 год — 47 чалавек
- 2019 год — 24 чалавека
Галерэя
правіць-
Вуліца ў Малой Мядзвядцы
-
Дарога Мядзвядка - Пясочная
-
Відок на Малую Мядзвядку і Мядзвядскі лес. Дарога на Радунь
-
Вялікая Мядзвядка (вуліца Дамейкі) і Малая Мядзвядка. Мядзвядскі лес
-
Відок на 3-цю ферму, Чорны бераг, р. Змейка ўпадае у р. Вуша. Малая Мядзвядка
-
Відок у бок Малой Мядзвядкі з боку Вялікая Мядзвякі. На гарызонце Жухавічы.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ а б в Зміцер Яцкевіч Дакументы XVII-XVIII стст. па гісторыі радзімы І. Дамейкі Мядзвядкі ў НГАБ // Ігнат Дамейка – светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў. // Мінск: Энцыклапедыкс. — 2002. — С. 73-78. — ISSN 985-6599-64-4..
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 7, cz. 1, Województwo nowogródzkie.. — 1923.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 ноября 1948 г. О разукрупнении Жуховичского сельсовета, Мирского района, Барановичской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 ліпеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 декабря 2013 г. № 277 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Кореличского района Гродненской области
Літаратура
правіць- Зміцер Яцкевіч. Дакументы XVII-XVIII стст. па гісторыі радзімы І. Дамейкі Мядзвядкі ў НГАБ // Ігнат Дамейка – светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў. Мір, верасень 2002 г. / Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2002. — С. 73-78. — 136 с. — ISBN 985-6599-64-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малая Мядзвядка