Аляксандр Адамавіч Грахоўскі
Аляксан́др Ада́мавіч Грахо́ўскі (6 сакавіка 1938, в. Дубрава[1], Гомельская вобласць, Беларуская ССР — 22 ліпеня 1991, г. Гомель) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Гомельскага абкама КП Беларусі (1989—91), старшыня Гомельскага аблвыканкама (1985—89).
Аляксандр Адамавіч Грахоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Аляксей Камай | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Шаплыка | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў |
||||||
Папярэднік | Аляксей Камай | ||||||
Пераемнік | Мікалай Вайцянкоў | ||||||
Нараджэнне |
6 сакавіка 1938 |
||||||
Смерць |
22 ліпеня 1991 (53 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Людміла Іванаўна Грахоўская | ||||||
Партыя | КПСС (1962) | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (завочна, 1968) Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1981) |
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1968 годзе завочна скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (інжынер-механік сельскай гаспадаркі), у 1981 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
- 1959—1960 гг. — механік калгаса «Савецкая Беларусь» Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці,
- 1960—1961 гг. — механік па сельскагаспадарчым машынам саўгаса «Галевічы» Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці,
- 1961 г. — загадчык рамонтнай майстэрні,
- 1961—1964 гг. — галоўны інжынер саўгаса «Дудзічы» Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці,
- 1964—1965 гг. — галоўны інжынер саўгаса «Калінкавіцкі»,
- 1965—1968 гг. — кіраўнік Ельскім раённым аб’яднаннем «Сельгастэхніка»,
- 1970—1971 гг. — другі сакратар Буда-Кашалёўскага райкама Гомельскай вобласці,
- 1971—1974 гг. — старшыня Буда-Кашалёўскага райвыканкама,
- 1974—1979 гг. — намеснік міністра сельскай гаспадаркі Беларускай ССР,
- 1979—1981 гг. — слухач Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС,
- 1981—1983 гг. — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі,
- чэрвень—снежань 1983 г. — намеснік міністра сельскай гаспадаркі Беларускай ССР — старшыня рэспубліканскага вытворча-навуковага обхъединения па аграхімічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі «Белселгасхімія»,
- 1983—1985 гг. — першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама — старшыня савета аграпрамысловага аб’яднання,
- 1985—1989 гг. — старшыня Гомельскага аблвыканкама,
З 1989 г. — першы сакратар Гомельскага абкама. З 1990 г. — старшыня Гомельскага аблсавета.
Член ЦК КПСС (1990—1991). Народны дэпутат СССР ад Рэчыцкага нацыянальна-тэрытарыяльнай выбарчай акругі № 88 Беларускай ССР.
Чарнобыльская катастрофа
правіцьАляксандр Грахоўскі на другі дзень пасля катастрофы накіраваўся ў горад Прыпяць для высвятлення сапраўдных абставінаў таго, што здарылася. Вярнуўшыся з Украіны, старшыня аблвыканкама пад асабістую адказнасць распарадзіўся эвакуіраваць з бліжэйшых да станцыі вёсак цяжарных жанчын і дзяцей. Іх вывозілі ў санаторыі і піянерскія лагеры вобласці.
30 красавіка Грахоўскі правёў закрытае пасяджэнне выканкама, пасля якога былі дадзены першыя выразныя рэкамендацыі раёнам 30-кіламетровай зоны: абмежаваць знаходжанне дзяцей па-за памяшканняў, правесці герметызацыю калодзежаў, перавесці малочныя статкі на стойлавае ўтрыманне, забяспечыць іх кармамі з чыстых раёнаў і шэраг іншых[2].
Узнагароды і званні
правіць- ордэн Леніна
- два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
- ордэн «Знак Пашаны»
- дзве медалі.
Ушанаванне памяці
правіцьУ Хойніках адна з вуліц носіць імя Аляксандра Грахоўскага, усталяваны мемарыяльныя дошкі ў гарадах Гомель (на будынку Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта) і Хойнікі.
Зноскі
- ↑ Біяграфія
- ↑ Возвращенное имя(руск.) // Народная газета. — 26.04.2006.
Літаратура
правіць- Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923—1991 гг. Историко-биографический справочник / Сост. В. И. Ивкин. — М.: «Российская политическая энциклопедия» (РОССПЭН)
Спасылкі
правіць- Он единственный, кто решился пойти вразрез с указанием "ждать распоряжений сверху" и начал эвакуацию раньше(руск.) // Гомельская правда. — 25.04.2015.