Анатоль Аляксандравіч Малафееў

Анато́ль Алякса́ндравіч Малафе́еў (14 мая 1933, Гомель — 19 студзеня 2022) — беларускі палітык, дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі (1990—1991), старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2000).

Анатоль Аляксандравіч Малафееў
Сцяг Член Палітбюро ЦК КПСС
1990 — 1991
Сцяг18-ы Першы сакратар ЦК КП Беларусі
30 лістапада 1990 — 25 жніўня 1991
Папярэднік Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў
Пераемнік пасада скасаваная
1-ы Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
1996 — 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Лінг
Папярэднік (Сямён Шарэцкі як старшыня Вярхоўнага Савета РБ)
Пераемнік Вадзім Аляксандравіч Папоў
Нараджэнне 14 мая 1933(1933-05-14)
Смерць 19 студзеня 2022(2022-01-19)[1] (88 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 14 мая 1933 года ў Гомелі.

Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі (Мінск), потым — завочную Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Працаваў слесарам на Мінскім і Гомельскім вагонарамонтных заводах. З 1962 года займаў ніжэйшыя пасады партыйных органаў у Гомелі, а ў 1970 годзе стаў інструктарам аддзела хіміі і лёгкай прамысловасці ЦК КПБ[2]. Адтуль Малафееў быў накіраваны на пасаду Першага сакратара Мазырскага гаркама партыі. З Мазыра ён паехаў у Гомель на пасаду старшыні аблвыканкаму, аднак хутка узначаліў Гомельскі, а потым і Мінскі абкамы кампартыі. Пад час яго кіравання Мінскім абкамам, адбылася першае шэсце «Дзяды». На наступны дзень пасля бойкі адбыўся тэрміновы сход беларускага Саюза пісьменнікаў, а 4 лістапада закрыты сход пісьменнікаў, якія былі членамі КПБ. На апошняе мерапрыемства, акрамя іншых партыйных чыноўнікаў прыехаў і Анатоль Малафееў.

  Абстаноўка складаная. Ёсць экстрэмісты. Ёсць эмоцыі. На шчыт падымаецца Пагоня, бел-чырвона-белы сцяг. А навошта гэта? Няўжо гэта галоўнае ў перабудове? У гарвыканкама былі падставы забараніць мітынг на «Дзяды».
Выступленне на закрытым сходзе Саюзу Пісьменнікаў БССР, 4 лістапада 1988 г.
 

У 1990 годзе А. Малафеева выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, а з 1991 года — Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У 1990 годзе ён узначаліў Камуністычную партыю рэспублікі і стаў апошнім кіраўніком КПБ. Ён стаў адным з нешматлікіх партыйных кіраўнікоў, якія падтрымалі жнівеньскі путч 1991 года.

Пасля забароны дзейнасці КПСС на тэрыторыі Беларусі Анатоль Малафееў пачаў працаваць у Галоўным упраўленні па дзяржаўных матэрыяльных рэсурсах. З сакавіка 1996 года стаў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі ВС Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы і рэформах[3]. З лістапада 1996 года быў прызначаны Старшынём Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (да 2000 года). У 2004—2008 гадах узначальваў Пастаянную камісію Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Памёр 19 студзеня 2022 года[4]. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Зноскі

Спасылкі

правіць