Вадзім Аляксандравіч Папоў
Вадзі́м Алякса́ндравіч Папо́ў (нар. 5 ліпеня 1940, г. Дзямідаў Смаленскай вобласці, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Вадзім Аляксандравіч Папоў | ||
| ||
---|---|---|
21 лістапада 2000 — 16 лістапада 2004 | ||
Прэм’ер-міністр | Уладзімір Ярмошын Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Анатоль Малафееў | |
Пераемнік | Уладзімір Канаплёў | |
7 кастрычніка 2007 — 27 кастрычніка 2008 | ||
Папярэднік | Уладзімір Канаплёў | |
Пераемнік | Уладзімір Андрэйчанка | |
| ||
14 ліпеня 2000 — 21 лістапада 2000 | ||
Прэм’ер-міністр | Уладзімір Ярмошын | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Юрый Мароз | |
Пераемнік | Міхаіл Русы | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | дзяржаўны служачы, палітык | |
Нараджэнне | 5 ліпеня 1940 (80 гадоў) | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
У 1971 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (завочна), у 1984 — Мінскую Высшую партыйную школу.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1961 годзе механікам саўгаса ў Алтайскім краі.
З 1964 года — выкладчык Крычаўскага СПТВ – 38, інструктар, загадчык аддзела, 2-і сакратар Крычаўскага, 1-ы сакратар Краснапольскага райкамаў, інструктар Магілёўскага абкама ЛКСМБ.
У 1972 – 1976 і 1992 – 1993 гадах — дырэктар саўгаса ў Краснапольскім, намеснік старшыні калгаса ў Магілёўскім раёнах.
З 1977 года — інструктар сельскагаспадарчага аддзела ЦК КПБ, 1-ы сакратар Асіповіцкага гаркома, загадчык сельскагаспадарчага аддзела, 2-і, 1-ы сакратар Магілёўскага абкама КПБ.
З 1993 года — намеснік генеральнага дырэктара ВА «Магілёўаблаграснаб», з 1995 года — генеральны дырэктар холдзінга «Аграмашсэрвіс».
У 1999 — 2000 гадах — 1-ы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
З 14 ліпеня 2000[1] года па 21 лістапада 2000[2] года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
З лістапада 2000 года — старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання.
У кастрычніку 2004 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і сувязях з СНД.
З кастрычніка 2007 года — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання, з лістапада 2007 года — першы намеснік Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, член Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.
УзнагародыПравіць
- Ордэн Айчыны 3 ступені
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ганаровая грамата Вярхоўнага савета БССР
СпасылкіПравіць
- Біяграфія на сайце Палаты Прадстаўнікоў(руск.)
- Ирина Германович Вадим ПОПОВ: «Мой принцип – не путать свой карман с государственным» (руск.) // Белорусская нива. — 28 снежня 2013.
ЛітаратураПравіць
- Яны кіравалі горадам і раёна: Сакратары ГК КП(б)Б // Памяць. Асіповіцкі раён.- Мн.,2002.- С.644.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2000 года №391 "Аб прызначэнні В.А.Папова Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2000 г №601 «Аб вызваленні В.А.Папова ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь»