Адкрыць галоўнае меню

Анатоль Аляксандравіч Малафееў

(Пасля перасылкі з Анатоль Малафееў)

Анато́ль Алякса́ндравіч Малафе́еў (нарадзіўся 14 мая 1933 года ў Гомелі) — беларускі палітык, кіраўнік Беларусі ў 1990—1991 гадах.

Анатоль Аляксандравіч Малафееў
сцяг
Член Палітбюро ЦК КПСС
1990 — 1991
сцяг
18-ы Першы сакратар ЦК КП Беларусі
30 лістапада 1990 — 25 жніўня 1991
Папярэднік: Мікалай Мікітавіч Слюнькоў
Пераемнік: пасада скасаваная
1-ы Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
1996 — 2000
Прэм’ер-міністр: Сяргей Лінг
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: (Сямён Шарэцкі як старшыня Вярхоўнага Савета РБ)
Пераемнік: Вадзім Аляксандравіч Папоў
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Член у:
Нараджэнне: 14 мая 1933
Гомель
 
Узнагароды:

Змест

БіяграфіяПравіць

Скончыў Інстытут Народнай Гаспадаркі (Мінск). Потым завочную Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Працаваў слесарам на Мінскім і Гомельскім вагонарамонтных заводах. З 1962 года займаў ніжэйшыя пасады партыйных органаў у Гомелі, а ў 1970 годзе стаў інструктарам аддзела хіміі і лёгкай прамысловасці ЦК КПБ[1]. Адтуль Малафееў быў накіраваны на пасаду Першага сакратара Мазырскага гаркама партыі. З Мазыра ён паехаў у Гомель на пасаду старшыні аблвыканкаму, аднак хутка узначаліў Гомельскі, а потым і Мінскі абкамы кампартыі. Пад час яго кіравання Мінскім абкамам, адбылася першае шэсце «Дзяды». На наступны дзень пасля бойкі адбыўся тэрміновы сход беларускага Саюза пісьменнікаў, а 4 лістапада закрыты сход пісьменнікаў, якія былі сябрамі КПБ. На апошняе мерапрыемства, акрамя іншых партыйных чыноўнікаў прыехаў і Анатоль Малафееў.

  Абстаноўка складаная. Ёсць экстрэмісты. Ёсць эмоцыі. На шчыт падымаецца Пагоня, бел-чырвона-белы сцяг. А навошта гэта? Няўжо гэта галоўнае ў перабудове? У гарвыканкама былі падставы забараніць мітынг на «Дзяды».
Выступленне на закрытым сходзе Саюзу Пісьменнікаў БССР, 4 лістапада 1988 г.
 

Кіраўнік БеларусіПравіць

У 1990 годзе Малафеева выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР, а з 1991 года Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь. У 1990 годзе ён узначаліў Камуністычную партыю рэспублікі і стаў апошнім кіраўніком КПБ. Ён стаў адным з нешматлікіх партыйных кіраўнікоў, якія падтрымалі жнівеньскі путч 1991 года.

У суверэннай БеларусіПравіць

Пасля забароны дзейнасці КПСС на тэрыторыі Беларусі, Малафееў пачаў працаваць у Галоўным упраўленні па дзяржаўных матэрыяльных рэсурсах. З сакавіка 1996 году стаў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі ВС Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы і рэформах[2]. З лістапада 1996 году быў прызначаны Старшынём Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (да 2000 года). У 2004—2008 гадах узначальваў Пастаянную камісію Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Зноскі

  1. http://slounik.org/80186.html Кто есть кто в Беларуси на slounik.org
  2. http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/palityka/systema/systema_04_palityki.htm Спіс Беларускіх палітыкаў на kamunikat.org

СпасылкіПравіць