Юрый Барысавіч Колакалаў

савецкі беларускі партыйны, дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч

Ю́рый Бары́савіч Ко́лакалаў (28 лістапада 1926, сяло Талстое, Дарагабужскі раён Смаленскай вобласці — 1993, Мінск) — савецкі беларускі партыйны, дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч БССР. Кандыдат тэхнічных навук.

Юрый Барысавіч Колакалаў
Сцяг Сакратар ЦК КПБ
29 верасня 1978 — 30 лістапада 1990
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР
1970 — 1978
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Нараджэнне 28 лістапада 1926(1926-11-28)
Смерць 1993
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Дзейнасць міністр, партыйны лідар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1954).

Працоўны шлях пачаў у будаўніча-мантажным упраўленні, пасля перайшоў на партыйную працу: інструктар у Мінскім гарадскім (з 1955) і Цэнтральным Камітэце (інструктар у 1956—1960, загадчык аддзела у 1965—1969) Камуністычнай партыі Беларусі, узначальваў Мінскі домабудаўнічы камбінат № 1 (1961—1965), у 1970—1978 гады намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, з 1978 да 1990 года сакратар ЦК КПБ.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Член ЦК КПБ з 1971 года, член Бюро ЦК КПБ з 1978 года. Дэпутат ВС БССР у 1967—1974 гадах.

Літаратура правіць

  • Колоколов Юрий Борисович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.5. Биографический справочник. / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз.