Васіль Сцяпанавіч Забела
Васі́ль Сцяпа́навіч Забе́ла (20 мая 1901, в. Кішчына Слабада Барысаўскага павета — 14 снежня 1949, Мінск) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.
Васіль Сцяпанавіч Забела | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксей Кляшчоў | ||||||
Папярэднік | І. М. Драгун | ||||||
Пераемнік | С. А. Варно | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кузьма Кісялёў Іван Былінскі |
||||||
Папярэднік | С. А. Варно | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
Нараджэнне |
20 мая 1901 |
||||||
Смерць |
4 снежня 1949 (48 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | КПСС | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1922—1924 гадах служыў у Чырвонай Арміі. У 1924—1926 гадах — сакратар Брадоўскага сельсавета Барысаўскага раёна. У 1935 годзе ён скончыў Мінскі політэхнічны інстытут, пасля чаго знаходзіўся на партыйнай рабоце[1] — быў інструктарам прамысловага аддзела ЦК КП(б) Беларусі, з 1936 года працаваў адказным кантралёрам Упаўнаважанага КПК пры ЦК УКП(б) па БССР.
У 1938 годзе быў прызначаны народным камісарам камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР і заставаўся на гэтай пасадзе да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
З 1945 года быў намеснікам старшыні Савета народных камісараў (міністраў) Беларускай ССР[1], з 1949 года быў прызначаны міністрам камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947—1949).
Памёр 14 снежня 1949 года, пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Забелло Василий Степанович (руск.) // Праект «Партызаны Беларусі»