Кішчына Слабада
Кі́шчына Слабада́[1] (трансліт.: Kiščyna Slabada, руск.: Кищина Слобода) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Нача. Уваходзіць у склад Прыгараднага сельсавета. За 20 кіламетраў на поўнач ад горада і 25 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Барысаў, 96 кіламетраў ад Мінска.
Вёска
Кішчына Слабада
| ||||||||||||||||||||||
Да 8 лютага 2010 года вёска ўваходзіла ў склад Кішчынаслабодскага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіць- 494 жыхары, 209 двароў (1998)
Інфраструктура
правіць- Лясніцтва
- Сярэдняя школа і бібліятэка
- Бальніца і аптэка
- Аддзяленне сувязі
Славутасці
правіць- Сядзіба Цюндзявіцкіх
- Капліца Святой Ганны (1811)
Страчаная спадчына
правіць- Петрапаўлаўская царква (1863)
Вядомыя асобы
правіць- Васіль Сцяпанавіч Забела — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч
- Міхаіл Андрэевіч Караткевіч (нар. 1940) — беларускі вучоны ў галіне электраэнергетыкі
- Іван Фёдаравіч Мікуловіч (нар. 1918) — беларускі савецкі партыйны дзеяч
- Аляксандр Карнеевіч Харчанка (1918—1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, разведчык. Герой Савецкага Саюза
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кішчына Слабада
- Кішчына Слабада на сайце Глобус Беларусі (руск.)