Нача (прыток Бабра)
На́ча — рака ў Крупскім і Барысаўскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Бобр (басейн Дняпра).
Нача | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 80 км км |
Расход вады | 3,6 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°33′38″ пн. ш. 28°54′49″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
• Каардынаты | 54°08′07″ пн. ш. 28°55′25″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бобр |
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
Даўжыня 80 км. Плошча вадазбору 526 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Прытокі — Таланка, Блудыня (леваруч), Каўпыніца (праваруч).
Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Баркі Халопеніцкага сельсавета Крупскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Вяляцічы Барысаўскага раёна.
Даліна трапецападобная, у многіх месцах невыразная, шырынёй 1—1,5 км. Схілы спадзістыя (вышыня 4—6 м), у нізкай плыні ўмерана стромкія (да 10 м). Абалона двухбаковая, шырынёй 300—600 м, перасечаная меліярацыйнымі канавамі, болыпай часткай адкрытая. Рэчышча каналізаванае на працягу 28 км (ад вытоку да вёскі Вялікія Жаберычы), на астатнім працягу звілістае, шырынёй 5—10 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Паходжанне назвыПравіць
Паводле Казіміра Бугі, назва балцкая, зыходнае гучанне гідроніма ён аднавіў як *Nočia, прыводзіў як аналаг літоўскі гідронім Noteris.[2] У сваю чаргу, апошні гідронім мовазнавец Аляксандрас Ванагас ставіў у адзін шэраг з літоўскім гідронімам Nota і далей звязваў з індаеўрапейскай лексікай гнязда «цячы; мокры».[3]
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.