Лань (рака)
Лань — рака ў Мінскай і Брэсцкай абласцях Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.
Лань | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 147 км |
Плошча басейна | 2190 км² |
Басейн | Прыпяць → Дняпро |
Басейн рэк | Чорнае мора |
Расход вады | 11,3 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
· Каардынаты | 53°08′25″ пн. ш. 26°45′16″ у. д.HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
· Каардынаты | 52°09′26″ пн. ш. 27°17′55″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць, Брэсцкая вобласць |
Даўжыня ракі 147 км. Плошча вадазбору 2190 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 11,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰. Агульнае падзенне ракі 79,2 м.
Асноўныя прытокіПравіць
На рацэПравіць
АгульнаеПравіць
Пачынаецца за 1,5 км на захад ад вёскі Габруны Нясвіжскага раёна, цячэ ў межах Капыльскай грады і нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце за 2 км вышэй ад вёскі Моршчынавічы Лунінецкага раёна. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем да рэгулявання ракі 1,5 м, найбольшая 1,9 м (1947) каля вёскі Лактышы. У летні перыяд рэжым узроўняў рэгулюецца шлюзамі. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4 сутак. На гідралагічны рэжым ракі моцна ўплывае вадасховішча Лактышы.
Даліна Лані ў верхнім цячэнні скрынкападобная (шырыня 1—1,5 км), на астатнім працягу невыразная. Пойма шырынёй 0,6—1 км, парэзаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча каналізаванае, шырыня яго 4—8 м, у ніжнім цячэнні 15—20 м.
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.