Балванка
рака ў Беларусі
Балва́нка, Балвань — рака ў Беларусі, у Капыльскім і Клецкім раёнах Мінскай вобласці, левы прыток ракі Лань (басейн Дняпра).
Балванка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 15 км |
Басейн | 69 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 0,8 км ад вёскі Браткава |
• Каардынаты | 53°04′08″ пн. ш. 26°51′32″ у. д.HGЯO |
Вусце | Лань |
• Месцазнаходжанне | за 1 км на захад ад вёскі Рубеж |
• Вышыня | 158[1] м |
• Каардынаты | 52°56′43″ пн. ш. 26°44′35″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лань → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Капыльскі раён, Клецкі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 69 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 ‰. Пачынаецца за 0,8 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Браткава[2] Капыльскага раёна, цячэ па раўніне, якая атачае Капыльскую граду. Упадае ў Лань за 1 км на захад ад вёскі Рубеж Клецкага раёна. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Каля ракі вёскі Дзягцяныя, Вясёлае (Капыльскі раён), Загорнае, Заполле, Цясноўка, аграгарадок Нагорнае (Клецкі раён). На рацэ каля вёсак Загорнае і Заполле Клецкага раёна створана сажалка плошчай 16 га.
Зноскі
- ↑ Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 27. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
- ↑ Общая характеристика речной сети Минской области Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 220. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия (руск.) / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 27. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
Спасылкі
правіць- Общая характеристика речной сети Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 24 кастрычніка 2021. (руск.)