Міхаіл Андрэевіч Караткевіч

Міхаіл Андрэевіч Караткевіч (нар. 1 студзеня 1940, в. Кішчына Слабада, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1991).

Міхаіл Андрэевіч Караткевіч
Дата нараджэння 1 студзеня 1940(1940-01-01) (84 гады)
Месца нараджэння
Навуковая сфера электраэнергетыка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў БПІ ў 1966 годзе. З 1966 па 1969 год працаваў у Пінскім прадпрыемстве электрычных сетках. З 1969 года ў БПА. У 1973 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдат тэхнічных навук, у 1977 навуковае званне — дацэнт. У перыяд са жніўня 1978 года па чэрвень1980 года працаваў у Камагуэйскім універсітэце Рэспублікі Куба. Навуковыя працы па праблемах удасканалення эксплуатацыі электрычных сетак. Распрацаваў тэарэтычныя асновы ацэнкі эфектыўнасці сістэм тэхнічнага абслугоўвання і капітальнага рамонту электрасеткавага абсталявання і ліній электраперадач, прынцыпы пабудовы аўтаматызаванай сістэмы кіравання прадпрыемствам электрычных сетак.

Літаратура правіць

  • Караткевіч Міхаіл Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Электроэнергетические системы и сети. Система и опыт подготовки инженерных и научных кадров : посвящается 50-летию кафедры «Электрические системы» БНТУ / А. А. Волков [и др.]. — Минск : БНТУ, 2013. — 395 с.
  • Короткевич Михаил Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 229.
  • Короткевич Михаил Андреевич // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 151—152.
  • Короткевич Михаил Андреевич // Кто есть кто в энергетике Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2004. — С. 342.
  • Короткевич Михаил Андреевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. — Минск, 1999. — С. 284.
  • Михаилу Андреевичу Короткевичу — 70 лет! // Энергия и менеджмент. — 2009. — № 6. — С. 50.