Свята-Петрапаўлаўская царква (Кішчына Слабада)
Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла — колішні праваслаўны храм у в. Кішчына Слабада Барысаўскага раёна.
Славутасць | |
Свята-Петрапаўлаўская царква | |
---|---|
| |
54°23′13″ пн. ш. 28°28′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | руска-візантыйская архітэктура |
Дата пабудовы | 1863 |
Пабудавана ў 1863 г. з дрэва. Выгляд храма вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча пачатку XX ст.
Архітэктура
правіцьТвор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Была вырашана паводле кананічнай 4-часткавай кампазіцыйнай схемы: 3-ярусная званіца-прытвор праз бабінец далучалася да кубападобнага аб’ёма малітоўнай залы з 5-граннай апсідай. Над асноўным аб’ёмам узвышаўся магутны 8-гранны светлавы барабан; яго шацёр завяршаўся цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады чляніліся лучковымі і стральчатымі аконнымі праёмамі, былі дэкарыраваны накладнымі рамамі-панэлямі і філёнгамі. Уваход афармляў 2-слуповы ганак з двухсхільнай навіссю на фігурных кранштэйнах.
Літаратура
правіць- Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — С. 514. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.