Народны камісарыят гандлю БССР
(Пасля перасылкі з Наркамат камунальнай гаспадаркі БССР)
Наро́дны камісарыя́т га́ндлю Белару́скай ССР (Народны камісарыят забеспячэння БССР, Народны камісарыят унутранага гандлю БССР) быў утвораны ў 1924 годзе на базе Камісіі па ўнутраным гандлі БССР пад назвай Народны камісарыят па ўнутраным гандлі БССР.
Народны камісарыят гандлю Беларускай ССР | |
---|---|
| |
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Дата стварэння | 1924 |
Папярэдняе ведамства | Камісія па ўнутраным гандлі БССР (з 1923) |
Дата скасавання | 26 сакавіка 1946 |
Заменена на | Міністэрства гандлю БССР |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Народны камісарыят гандлю СССР |
Вышэйстаячае ведамства | Савет Народных Камісараў БССР |
З 1926 года быў перайменаваны ў Народны камісарыят гандлю БССР. У 1931 годзе наркамат пераўтвораны ў Народны камісарыят забеспячэння БССР, у 1934 годзе на яго базе створаны Народны камісарыят унутранага гандлю БССР, пераўтвораны ў 1938 годзе ў Народны камісарыят гандлю БССР.
З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства гандлю БССР.
НаркамыПравіць
- Іван Антонавіч Васілевіч (1925)
- Іосіф Адамайціс (1926 — 1928)
- Нічыпар Аксючыц (1928 — 1929)
- Казімір Бенек (1929 — 1930)
- Аўгуст Балцін (1931 — 1933[1])
- Нохім Гурэвіч (1933[2] — 1937)
- Уладзімір Ванееў (1938 — 1941)
- Віктар Выхадцаў (1941 — 1946)
Зноскі
- ↑ Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 7 сакавіка 1933 г. «Аб вызваленні т. Балціна ад абавязкаў Народнага Камісара забяспечання БССР» // Збор законаў i загадаў Рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi. — Мн.: 1933. — № 9. — С. 7.
- ↑ Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 15 сакавіка 1933 г. «Аб прызначэнні т. Гурэвіча Н. Г. Народным Камісарам забяспечання БССР» // Збор законаў i загадаў Рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi. — Мн.: 1933. — № 12. — С. 11—12.
ЛітаратураПравіць
- Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965–1991 гг.). В 3 ч. Ч. 2. – Минск, 2000. – С.145–164.
- В годы трудные, послевоенные: к 80-летию Министерства торговли / В. Демьянович // Гермес. — 2004. — № 5. — С. 9—11. (3ОК6513)