Іосіф Адамавіч Адамайціс

беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч

Іосіф Адамавіч Адамайціс (1896, Ясцінінкай, Панявежскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя8 красавіка, 1938, растрэльны палігон «Камунарка», Маскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, народны камісар харчавання БССР (1920—1924), знешняга і ўнутранага гандлю Беларускай ССР (1926—1928).

Іосіф Адамавіч Адамайціс
Сцяг Наркам гандлю БССР
1926 — 1928
Кіраўнік урада Язэп Адамовіч
Мікалай Галадзед
Папярэднік Іван Васілевіч
Пераемнік Нічыпар Аксючыц
Сцяг Старшыня Віцебскага акрвыканкама
1924 — 1926
Кіраўнік урада Язэп Адамовіч
Сцяг Наркам харчавання БССР
1920 — 1924
Кіраўнік урада Аляксандр Чарвякоў
Папярэднік Майсей Калмановіч
Нараджэнне 1896
Смерць 8 красавіка 1938(1938-04-08)
Месца пахавання
Партыя

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1913 года працаваў у кааператыўных арганізацыях.

Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі (1917) — член Васкрасенскага рэвалюцыйнага ваеннага савета Каломенскага павета. У 1918 годзе быў накіраваны на падпольную працу ў акупаваную нямецкімі войскамі Літву. Працаваў у ЦК Кампартыі Літвы, у яе Віленскім гарадскім камітэце, узначальваў партызанскі атрад у Рокішкісе, які ваяваў супраць нямецкіх і польскіх інтэрвентаў.

  • студзень—верасень 1919 — Надзвычайны камісар харчавання Каўнаскай губерні,
  • 1919—1920 — член праўлення Смаленскага губернскага харчовага камітэта,
  • 1920—1924 — народны камісар харчавання Беларускай ССР, упаўнаважаны Народнага камісарыята знешняга гандлю СССР па Беларускай ССР, дырэктар беларускага Дзяржаўнага камітэта па імпарту і экспарту,
  • 1924—1926 — старшыня выканаўчага Віцебскага акруговага савета Савета рабочых, сялянскіх і чырванаармейских дэпутатаў,
  • 1926—1928 — народны камісар знешняга і ўнутранага гандлю Беларускай ССР.

Абіраўся членам ЦВК Беларускай ССР.

Са снежня 1928 года працаваў на адказных пасадах у Маскве. На момант арышту ён быў старэйшым інжынерам ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце халадзільнай прамысловасці. Арыштаваны НКУС СССР 5 лютага 1938 года. 8 красавіка 1938 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР па абвінавачванні ў шпіянажы быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў лютым 1956 г.

Спасылкі

правіць