Нічыпар Лукіч Аксючыц

Нічы́пар Лукі́ч Аксю́чыц (25 (13) сакавіка 1892, в. Сакавічы Барысаўскага павета Мінскай губерні, Расійская імперыя, цяпер Лагойскага раёна Мінскай вобласці — ?) — беларускі дзяржаўны дзеяч, наркам гандлю і камунальнай гаспадаркі БССР, старшыня Менскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Нічыпар Лукіч Аксючыц
Сцяг Наркам камунальнай гаспадаркі БССР
ліпень 1931 — ліпень 1932
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Емяльян Жуковіч
Сцяг Старшыня Менскага гарадскога выканаўчага камітэта
красавік 1929 — снежань 1930
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Папярэднік Сцяпан Яцкевіч
Пераемнік Іосіф Валодзька
Сцяг Наркам гандлю БССР
1928 — 1929
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Пераемнік Казімір Бенек
Нараджэнне 13 (25) сакавіка 1892
Смерць невядома
Партыя ВКП(б) (1920)

Біяграфія

правіць

З сялянскай сям’і.

Скончыў народнае вучылішча. З 1914 да 1917 года служыў у царскай арміі ў званні унтэр-афіцэра, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года абраны членам палкавога салдацкага камітэта.

З кастрычніка 1917 года ў Барысаўскім выканкаме, затым у Барысаўскім ваенкамаце.

Са снежня 1918 года — старшыня Менскага валаснога камітэта.

З кастрычніка 1919 года прызначаны начальнікам Барысаўскай павятовай міліцыі, пасля камісар па харчаванню Барысаўскага раёна.

З кастрычніка 1923 года на працы ў Менску — старшыня праўлення Беларускага саюза сельскагаспадарчай і крэдытнай кааперацыі, дырэктар Белсельгасбанка ў Менску.

У 19281929 гадах наркам гандлю БССР, потым старшыня Менскага акруговага выканкама.

У снежні 1929 года прызначаны членам эканамічнай нарады пры СНК БССР, з лютага 1931 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі пры СНК БССР, з ліпеня 1931 да ліпеня 1932 года — наркам камунальнай гаспадаркі БССР.

Член ЦК КП(б)Б у 1929—1932 гадах.

Паводле некаторых звестак, арыштаваны НКУС у другой палове 1930-х гадоў і асуджаны да вышэйшай меры пакарання (расстрэл).

Літаратура

правіць