Аўгуст Янавіч Балцін

Аўгуст Янавіч Балцін (сапр. Блюм Тэадор Янавіч) (17 студзеня 1894, Газенпот, Курляндская губерня, Расійская імперыя — 23 чэрвеня 1953) — дзяржаўны дзеяч БССР[1].

Аўгуст Янавіч Балцін
Сцяг Наркам мясцовай прамысловасці БССР
1934 — 2 жніўня 1937
Папярэднік пасада ўтвораная, ён сам, як наркам лёгкай прамысловасці
Сцяг Наркам лёгкай прамысловасці БССР
1934 — 1934
Папярэднік Рыгор Грысевіч
Пераемнік пасада скасаваная, ён сам, як наркам мясцовай прамысловасці
Сцяг Наркам забеспячэння БССР
1931 — 1933
Папярэднік сам, як наркам гандлю
Пераемнік Нохім Гурэвіч (як наркам унутранага гандлю)
Сцяг Наркам гандлю БССР
1930 — 1931
Папярэднік Казімір Бенек
Пераемнік пасада скасаваная
Нараджэнне 17 студзеня 1894(1894-01-17)
Смерць 23 чэрвеня 1953(1953-06-23) (59 гадоў)
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Леніна

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 17 студзеня 1894 года ў г. Газенпот Курляндскай губерні (зараз — г. Айзпутэ, Латвія). Член КПСС з 1909 года. Вёў рэвалюцыйную работу ў Лібаве, Пецярбургу, Рызе, Харкаве, Баку[1]. Неаднаразова арыштаваны, сядзеў у турме, высылаўся пад нагляд паліцыі. З канца 1917 года — на кааператыўнай працы ў Закаўказзі і Маскве. З 1929 года — старшыня праўлення Белкаапсаюза, наркам гандлю (1930—31), забеспячэння (1931—33), лёгкай (1934) і мясцовай (1934—37) прамысловасці БССР, намеснік старшыні СНК БССР (1933—34).

4 верасня 1937 года арыштаваны і 9 чэрвеня 1940 года асуджаны пазасудовым органам НКУС, як «удзельнік антысавецкай трацкісцкай арганізацыі, якая існавала на тэрыторыі БССР з 1933 года» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены ў канцы 1940-х г.

Памёр 23 чэрвеня 1953 года. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 4 красавіка 1956 года.

Член ЦК КП(б)Б у 1930—37. Член ЦВК БССР у 1929—37 і яго Прэзідыума ў 1935—37[1].

Зноскі

  1. а б в Балтин Август Янович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 38. — 737 с.

Літаратура

правіць