Рыгор Пятровіч Грысевіч
Рыго́р Пятро́віч Грысе́віч (1896, г. Бельск, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 1938) — дзяржаўны дзеяч БССР.
Рыгор Пятровіч Грысевіч | |||
| |||
---|---|---|---|
1932 — 1933 | |||
Папярэднік | пасада ўтвораная, ён сам, як старшыня ВСНГ | ||
Пераемнік | Аўгуст Янавіч Балцін | ||
| |||
1929 — 1932 | |||
Папярэднік | Сяргей Карп | ||
Пераемнік | пасада скасаваная, ён сам, як наркам лёгкай прамысловасці | ||
Партыя | |||
Нараджэнне | 1896 | ||
Смерць | 1938 | ||
Ваенная служба | |||
Бітвы |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Ленінградскі камуністычны ўніверсітэт (1926).
З 8 гадоў пачаў працаваць на кафляным заводзе ў Бельску. У 1910 годзе за ўдзел у забастоўцы звольнены з завода. Уладкаваўся на чыгунку. У 1915 годзе быў мабілізаваны ў армію і накіраваны на фронт. У 1917 годзе ўступіў у РКП(б). У 1918—1920 гадах у Чырвонай арміі. У 1920—1921 гадах на гаспадарчай і партыйнай рабоце ў Баранавічах. Пасля заключэння Рыжскага міру і перадачы Заходняй Беларусі Польшчы пераехаў у Барысаў. На працягу 1926—1929 гадоў сакратар Магілёўскага, Бабруйскага акруговых камітэтаў КП(б)Б. З 1929 года старшыня Вышэйшага савета народнай гаспадаркі БССР, у 1932—1933 гадах наркам лёгкай прамысловасці БССР. Падчас барацьбы ўнутры партыйнай вярхушкі КП(б)Б па загаду Гікалы Грысевіч, як чалавек Галадзеда быў зняты з пасад і накіраваны начальнікам палітаддзела чыгункі ў Сібір[1]. Арыштаваны і расстраляны ў 1938 годзе. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
Член ЦК КП(б)Б у 1927—1934, член Бюро ЦК КП(б)Б у 1929—1934.
Зноскі
- ↑ Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мінск: БГА, 2000.— 160 с. ISBN 985-6374-15-4.
ЛітаратураПравіць
- Грысевіч Рыгор Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. С. 164