Сымон Кандыбовіч
Сымон Сымонавіч Кандыбовіч (псеўд. Кабыш; 21 ліпеня 1891, в. Старыца, цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць — 27 верасня 1972, Мюнхен) — беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык.
Сымон Кандыбовіч | |
Дата нараджэння | 21 ліпеня 1891 |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 верасня 1972 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | дзяржаўны дзеяч, гісторык |
Месца працы |
БіяграфіяПравіць
Меў вышэйшую адукацыю, працаваў настаўнікам. З 1926 — член ЦК КП(б)Б. У 1932—37 кіраўнік справамі і ўпаўнаважаны камітэта нарыхтовак СНК БССР. У 1940 арыштаваны. У ІІ сусветную вайну супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. У 1941-43 уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай народнай самапомачы. Уваходзіў у склад Беларускай цэнтральнай рады, са студзеня 1944 кіраўнік яе фінансавага аддзела, удзельнік ІІ Усебеларускага кангрэса (чэрвень 1944, Мінск). 3 лета 1944 у Германіі. Прымаў удзел у працы Беларускага нацынальнага камітэта. 3 1954 у Мюнхене: супрацоўнік Інстытута па вывучэнні СССР, у беларускім аддзеле радыёстанцыі «Свабода». Аўтар артыкулаў у навуковым часопісе беларускай эміграцыі «Запісы», выданнях Інстытута па вывучэнні СССР па беларускім нацыянальным пытанні, у якіх рабіў высновы, што нацыянальнаму развіццю беларускага народа не спрыяюць ні Польшча, ні Савецкая Расія.
Пахаваны ў Мюнхене на могілках Вестфрыдгоф.[1]
БібліяграфіяПравіць
- Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мінск: БГА, 2000.— 160 с. ISBN 985-6374-15-4.
Зноскі
- ↑ Нашыя могілкі. Альбом // Запісы БІНіМ № 27. — Нью-Ёрк — Мінск, 2004. — 232 с., 21 см. — С. 224—240.
ЛітаратураПравіць
- Кандыбовіч // БЭ ў 18 т. — Т. 7. — Мн., 1998.
- Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. — Мн., 2002.