Сяргей Бенядзіктавіч Карп

Сярге́й Бенядзі́ктавіч Карп (1892, мястэчка Астравец, Віленская губерня, цяпер Гродзенская вобласць30 кастрычніка 1937) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Сяргей Бенядзіктавіч Карп
Сцяг Старшыня Дзяржаўнай планавай камісіі РСФСР
14 жніўня 1934 — 1937
Папярэднік Іван Рогаў
Пераемнік Канстанцін Цвярскі
Сцяг Старшыня ВСНГ БССР
люты 1927 — 17 верасня 1929
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Папярэднік Аўгуст Калнін
Пераемнік Рыгор Грысевіч
Сцяг Намеснік Старшыні СНК БССР
ліпень 1925 — 17 верасня 1929
Кіраўнік урада Язэп Адамовіч
Мікалай Галадзед
Пераемнік Рыгор Грысевіч
Сцяг Старшыня Дзяржаўнай планавай камісіі пры Эканамічнай Нарадзе Беларускай ССР
ліпень 1925 — люты 1927
Кіраўнік урада Язэп Адамовіч
Папярэднік Стэфан Гельтман
Пераемнік Марцін Карклін
Сцяг Наркам фінансаў БССР
1924 — ліпень 1925
Кіраўнік урада Язэп Адамовіч
Папярэднік Станіслаў Талунціс
Пераемнік Фадзей Браўковіч
Сцяг Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
студзень 1924 — сакавік 1924
Кіраўнік урада Язэп Адамовіч
Папярэднік Адольф Гетнер
Пераемнік Адам Славінскі
Нараджэнне 1892
Смерць 30 кастрычніка 1937(1937-10-30)
Партыя

Біяграфія

правіць

З 1912 года член яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай партыі, уваходзіў у яе кіруючыя органы, з 1921 года член КПСС.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года на савецкай і гаспадарчай рабоце.

З 1919 года па заданні Цэнтральнага бюро яўрэйскай секцыі пры ЦК РКП(б) ствараў левыя арганізацыі «Паалей Цыёна» ў Аўстрыі, Егіпце, Палесціне.

З 1924 года наркам фінансаў, у 1925—1929 намеснік старшыні СНК, адначасова да лютага 1927 года старшыня Дзяржплана, потым ВСНГ БССР.

З 1934 года старшыня Дзяржплана РСФСР. Член ЦВК БССР у 1922—1929. Член ЦК КП(б)Б у 1927—1929 гадах.

10 ліпеня 1937 года быў арыштаваны органамі НКУС СССР. Расстраляны 30 кастрычніка 1937 года. Рэабілітаваны пасмяротна Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 22 лютага 1956 года.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць