Мікалай Стэфанавіч Якушаў

Мікала́й Стэ́фанавіч Я́кушаў (нар. 27 жніўня 1936, в. Буда, Горацкі раён) — дзяржаўны дзеяч БССР[2].

Мікалай Стэфанавіч Якушаў
Сцяг Міністр хлебапрадуктаў РБ
1991 — 1.11.1994[1]
Папярэднік ён сам, як міністр адпаведнага Міністэрства БССР
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Міністр хлебапрадуктаў БССР
1986 — 1991
Папярэднік Рыгор Панамароў
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Міністр плодаагародніннай гаспадаркі БССР
1981 — 1986
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
Нараджэнне 27 жніўня 1936(1936-08-27) (87 гадоў)
Партыя КПСС
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Скончыў БСГА ў 1959 годзе.

З 1959 года галоўны аграном, начальнік райсельгасінспекцыі Валожынскага райвыканкама, намеснік старшыні, галоўны аграном калгаса ў Валожынскім, з 1964 дырэктар саўгаса ў Маладзечанскім раёнах[2]. Член КПСС з 1961 года. У 1966-69 гадах выконваючы абавязкі начальніка, начальнік Уздзенскага раённага вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1971 годзе скончыў ВПШ пры ЦК КПСС[2].

З 1971 года 1-ы сакратар Уздзенскага райкама, з 1975 года сакратар Мінскага абкама КПБ. З 1981 года — міністр пладовагароднінай гаспадаркі БССР. Кандыдат у члены ЦК КПБ з 1981 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1975—80 гадах[2].

З 1986 года стаў міністрам хлебапрадуктаў БССР, гэты пост займаў да абвяшчэння незалежнасці Беларусі, а потым захаваў пост ужо ў Рэспубліцы Беларусь[3][4].

Вымушаны падаць у адстаўку ў 1994 годзе, паколькі працаваць не дазволілі абставіны сур'ёзнай аварыі[3][4].

Зноскі

  1. Пастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
  2. а б в г Якушев Николай Стефанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 717. — 737 с.
  3. а б «Нарочанский» — и моя заслуга» (руск.)
  4. а б Татьяна Шахнович. Лучший белорусский хлеб в 90-х появился потому, что перестали ввозить пшеницу(недаступная спасылка) (руск.)