Міхаіл Максімавіч Севярнёў

Міхаіл Максімавіч Севярнёў (21 лістапада 1921, вёска Север, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць4 красавіка 2012) — беларускі навуковец у галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, дзяржаўны дзеяч. Акадэмік УАСГНІЛ (1978), Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1991), Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992—2002), НАН Беларусі (2003), доктар тэхнічных навук (1964), прафесар (1969). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі.

Міхаіл Максімавіч Севярнёў
Дата нараджэння 21 лістапада 1921(1921-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 2012(2012-04-04) (90 гадоў)
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера механізацыя сельскай гаспадаркі
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік УАСГНІЛ, акадэмік РАСГН, акадэмік ААН РБ, акадэмік НАНБ
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Міхаіл Яфрэмавіч Мацапура
Узнагароды
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1971 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1973 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1978 Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонай Зоркі  — 1944 Ордэн Айчыннай вайны I ступені — 1985 Медаль «За адвагу»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Скончыў Галоўчынскую сярэднюю школу (1941). У гады Вялікай Айчыннай вайны - у партызанскім атрадзе «За родину», прымаў удзел і ў рэйкавай вайне. З 1944 - у дзейнай арміі мінамётчыкам, прымаў удзел ва ўзяцці Кёнігсберга. Вайну скончыў у званні малодшага сяржанта.

Пасля вайны скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1951). З 1954 г. малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі АН БССР, у тым жа годзе абараняе кандыдацкую дысертацыю. З 1955 г. кіраўнік лабараторыі, а з 1965 па 1983 г. дырэктар Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР. Адначасова ў 1972-1976 гг. намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, з 1976 па 1980 акадэмік-сакратар Заходняга аддзялення УАСГНІЛ. З 1983 па 2002 загадчык лабараторыі паліўна-энергетычных рэсурсаў у сельскай гаспадарцы БелНДІМСГ, адначасова з 1992 г. віцэ-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, з 1996 г. саветнік Прэзідыума Акадэміі аграрных навук РБ. З 2002 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2006 па 2012 галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1970-1980 гг.

Навуковы і практычны ўнёсак правіць

Навуковыя працы ў галіне надзейнасці і даўгавечнасці сельскагаспадарчых машын, энергазберажэння ў сельскай гаспадарцы. Унёс уклад у распрацоўку земляробчай тэхнікі, тэорыі трэння і зносу машын і механізмаў, іх працаздольнасці і даўгавечнасці. Развіў тэорыю энергетычнай ацэнкі машын і тэхналогій сельскагаспадарчай вытворчасці. Прапанаваў метады і сродкі тэхнічнага абслугоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі, рэсурсазберажэння, выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энергіі ў вытворчых працэсах і прапанаваў новыя геліясістэмы для падагрэву паветра і вады.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфій, 40 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы. Падрыхтаваў 5 дактароў і 42 кандыдаты навук.

Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР 1978 за распрацоўку тэхналогіі і жняяркі для ўборкі палеглых збожжавых культур.

Асноўныя працы правіць

  • Долговечность и работоспособность сельскохозяйственных машин. Мн., 1963.
  • Износ деталей сельскохозяйственных машин. Л.: ЛСХИ, 1972 (в соавт.).
  • Опыт и проблемы аграрно-промышленного кооперирования. М.: Экономика, 1975 (в соавт.).
  • Механическое обезвоживание и термическая сушка высоковлажных кормов. М.: Колос, 1980 (в соавт.).
  • Хранение сельскохозяйственной техники. Мн., 1980.
  • Работоспособность и сохранность сельскохозяйственной техники. Мн.: Ураджай, 1980 (в соавт.).
  • Основы природопользования. Мн.: Наука и техника, 1980 (в соавт.).
  • Перспективные мобильные энергетические средства (МЭС) для сельскохозяйственного производства. Мн.: Наука и техника, 1982 (ред.).
  • Энергосберегающие технологии в сельскохозяйственном производстве. М.: Колос, 1992.
  • Энергосберегающие технологии в сельскохозяйственном производстве. Мн.: Ураджай, 1994.
  • Износ и коррозия сельскохозяйственных машин. Мн.: Беларуская навука, 2011 (в соавт.).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971) , Працоўнага Чырвонага Сцяга (1973, 1978), Чырвонай Зоркі (1944), Айчыннай вайны I ступені (1985) , «Знак Пашаны» (1966), медалём Францыска Скарыны (2002), медалём «За адвагу», іншымі медалямі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць