Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя Леніна

(Пасля перасылкі з УАСГНІЛ)

Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя У. І. Леніна (УАСГНІЛ) — вышэйшая навукова-даследчая і каардынацыйна-метадычная ўстанова па воднай, лясной і сельскай гаспадарцы СССР.[1][2] У яе сістэму ўваходзіла больш за 150 навуковых устаноў.[3]

Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя Леніна
Дата заснавання / стварэння 25 мая 1929
Лагатып
Названа ад Уладзімір Ільіч Ленін
Афіцыйная мова руская
Краіна
Размяшчэнне штаб-кватэры
Атрыманыя ўзнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Дата спынення існавання 30 студзеня 1992
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

25 чэрвеня 1929 гады выйшла Пастанова Савета Народных Камісараў СССР «Пра арганізацыю Усесаюзнай Акадэміі Сельска-Гаспадарчых Навук імя У. І. Леніна»[4]. Гэта дата лічыцца днём утварэння УАСГНІЛ.

 
Першы прэзідэнт УАСГНІЛ

У 1930-40-я гады пасяджэнні УАСГНІЛ служылі пляцоўкай для палемікі паміж прыхільнікамі Т.Д. Лысенка і генетыкамі. Пасля снежаньскай сесіі УАСГНІЛ 1936 года (19-27 снежня 1936 года) кантроль над УАСГНІЛ атрымаў Т. Д. Лысенка, пасля чаго акадэмія амаль на трыццаць гадоў стала апорай лысенкаўшчыны. На «жнівеньскай сесіі УАСГНІЛ» (31 ліпеня — 7 жніўня 1948 г.) была ўведзена фармальная забарона на выкладанне «мендэлісцка-вейсманісцка-марганісцкай» генетыкі. Сесія негатыўна паўплывала на развіццё біялогіі ў СССР.

У 1949 годзе акадэмія была ўзнагароджана Ордэнам Леніна, а ў 1979 годзе — Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1992 годзе акадэмія спыніла сваё існаванне ў сувязі з распадам СССР і з’яўленнем незалежнай Расійскай Федэрацыі. Сваю апошнюю сесію УАСГНІЛ правяла 4 лютага 1992 года, праіснаваўшы 62 гады, 7 месяцаў і 10 дзён.

Структура правіць

На пачатак 1970-х гадоў акадэмія мела восем рэгіянальных і дзесяць галіновых аддзяленняў. Акрамя таго, пры акадэміі дзейнічала 31 усесаюзная навукова-даследчая ўстанова.[5].

У 1969 годзе былі арганізаваныя два занальных аддзяленні: Сібірскае у горадзе Новасібірску і Паўднёвае ў Кіеве. 26 кастрычніка 1971 года ў Алма-Аце з’явілася Усходняе аддзяленне[6], якое аб’яднала 14 навукова-даследчых устаноў[7], доследныя станцыі і эксперыментальныя гаспадаркі[8].

У 1972 годзе арганізавана Заходняе аддзяленне УАСГНІЛ у Мінску і Сярэднеазіяцкае занальнае аддзяленне імя У. І. Леніна, размешчанае ў Ташкенце[9], а ў 1975 годзе функцыянавалі яшчэ два — Закаўказскае ў Тбілісі і Нечарназёмнай зоны СССР у Ленінградзе.

Прэзідэнты правіць

Рэарганізацыя правіць

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 30 студзеня 1992 года "Аб Расійскай Акадэміі сельскагаспадарчых навук" была створана новая Расійская акадэмія сельскагаспадарчых навук[10].

У 1990 годзе на базе Паўднёвага аддзялення УАСГНІЛ была створана Украінская акадэмія аграрных навук[11].

У 1992 годзе на базе Заходняга аддзялення УАСГНІЛ была ўтворана Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь[12].

Зноскі

  1. П. П. Павлов: 50 лет Всесоюзной ордена Ленина академии сельскохозяйственных наук имени В. И. Ленина / Под ред. П. П. Павлова. — М: 1979
  2. Всесоюзная ордена Ленина Академия сельскохозяйственных наук им. В. И. Ленина (ВАСХНИЛ) Госагропрома СССР — Путеводитель. Краткий справочник фондов. Российский государственный архив экономики. 1. 1994(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
  3. Путеводитель. Справочник фондов РГАЭ. Российский государственный архив экономики. 2. 1994 — Предисловие. III(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
  4. Об организации Всесоюзной Академии Сельско-Хозяйственных Наук имени В. И. Ленина Архівавана 7 верасня 2021., 25.06.1929.
  5. Толковые словари и Энциклопедии: Академия сельскохозяйственных наук имени В. И. Ленина. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2011. Праверана 27 лістапада 2011.
  6. Год 1971 — Казахстанская Хроника «П»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2011. Праверана 8 снежня 2023.
  7. История науки в Казахстане.. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2011. Праверана 28 лістапада 2011.
  8. Г. А. Калиев. Эрудит, профессионал, организатор — Газета «Казахстанская правда», 19.07.2008(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2012. Праверана 28 лістапада 2011.
  9. Большая Советская Энциклопедия (УЗ)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2013. Праверана 28 лістапада 2011.
  10. Указ Президента России № 84 от 30.01.92 «О Российской Академии сельскохозяйственных наук» — inpravo.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2015. Праверана 27 лістапада 2011.
  11. РАДА МІНІСТРІВ УКРАЇНСЬКОЇ РСР. Постанова від 22 вересня 1990 р. N 279 «Про заснування Української академії аграрних наук»
  12. Постановление Совета Министров РБ № 9 от 09.01.1992. Об учреждении Академии аграрных наук Республики Беларусь