Міхаіл Яфрэмавіч Мацапура

вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі

Міхаіл Яфрэмавіч Мацапу́ра[1] (21 лістапада 1908, вёска Барбароў, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 31 кастрычніка 1971) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1947), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957—1961), акадэмік УАСГНІЛ (1964), доктар тэхнічных навук (1945), прафесар (1947). Двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі (1951, 1952). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1962). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954).

Міхаіл Яфрэмавіч Мацапура
Дата нараджэння 21 лістапада 1908(1908-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1971(1971-10-31) (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера механізацыя сельскай гаспадаркі[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1945)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Міхаіл Максімавіч Севярнёў
Партыя
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную доблесць» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія 3-й ступені Сталінская прэмія 3-й ступені Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Скончыў Ленінградскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў 1932 годзе. З 1933 года старшы навуковы супрацоўнік, дырэктар Беларускай навукова-даследчай станцыі механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, з 1938 года загадчык лабараторыі Усесаюзнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. У 1947—1950 гадах акадэмік-сакратар Акадэміі навук БССР[2], адначасова ў 1947—1957 гадах дырэктар Інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР. У 1957—1961 гадах віцэ-прэзідэнт, адначасова ў 1957—1959 акадэмік-сакратар Аддзялення механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, у 1961—1965 гадах дырэктар Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1967 гадах.

Навуковы і практычны ўклад

правіць

Працы па стварэнні сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў да іх, тэхналогіі і сістэм машын для асушэння балот, асваення забалочаных зямель, для нарыхтоўкі торфу і тарфяных угнаенняў, падрыхтоўкі кармоў для жывёлагадоўлі, уборкі бульбы і збожжавых культур ва ўмовах пераўвільгатнення. Аўтар звыш 130 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1958), ордэнам «Знак Пашаны» (1951), медалямі. Сталінскія прэміі СССР 1951 і 1952 гадоў за распрацоўку комплексу машын для асваення забалочаных зямель і зямель, парослых хмызняком. Ленінская прэмія 1962 года.

Асноўныя працы

правіць
  • Технологические основы механизации уборки картофеля / М. Е. Мацепуро ; Акад. наук Бел. ССР, Ин-т механизации сел. хоз-ва. — Минск : Изд-во Акад. наук БССР, 1949.
  • Механизация мелиоративных и культуртехнических работ / М. Е. Мацепуро ; Всесоюз. о-во по распространению полит. и науч. знаний. — Москва : Знание, 1952.
  • Вопросы теории плужных канавокопателей и болотных плугов / М. Е. Мацепуро; ред. В. В. Кацыгин; Ин-т механизации и электрификации сел. хоз-ва АСХН БССР. — Минск : Изд-во Акад. наук БССР, 1957. — Библиогр.: с. 222.
  • Технологические основы механизации уборки картофеля / М. Е. Мацепуро ; Акад. с.-х. наук БССР, Ин-т механизации и электрификации сел. хоз-ва. — Минск : Госиздат БССР. Ред. с.-х. лит., 1959. — Библиогр.: с. 299.
  • Вопросы земледельческой техники. Т. 1. - Мн.: Госиздат БССР, 1959.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
  2. Менавіта так у той час называлася пасада галоўнага вучонага сакратара беларускай Акадэміі навук

Літаратура

правіць
  • Мацапура Міхаіл Яфрэмавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 227. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Мацапу́ра Міхаіл Яфрэмавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 472. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Биографическая энциклопедия РАСХН, ВАСХНИЛ. / Г. А. Романенко, В. И. Фисинин, П. Л. Гончаров, А. В. Мирошниченко, В. Г. Поздняков и др. — 1992. (руск.)

Спасылкі

правіць