Леанід Сцяпанавіч Герасімовіч
Леанід Сцяпанавіч Герасімовіч (н. 7 студзеня 1939, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне электратэхналогіі і электраабсталявання ў сельскай гаспадарцы. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996-2002), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1985). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995).
Леанід Сцяпанавіч Герасімовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 студзеня 1939 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | сельская гаспадарка, электратэхніка і энергетыка[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (БІМСГ) (1967). У 1959-1967 гг. электрамантажнік Белэнергамантажа, канструктар 1 катэгорыі СКБ-3 Мінаўтапрама. З 1970 г. асістэнт, старшы выкладчык, з 1973 г. дацэнт, з 1984 загадчык кафедры, у 1988 прарэктар па навуковай рабоце, у 1989-2003 гг. рэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта (БДАТУ).
Навуковы і практычны ўклад Правіць
Распрацаваў навуковыя асновы і новую элементную базу нізкатэмпературнага павярхоўна-размеркаванага (плёнкавага) электранагрэву: электратэхналагічныя сродкі для цеплавой апрацоўкі сельскагаспадарчых харчовых прадуктаў і асяроддзяў, энергазберагальныя сістэмы мікраклімату для жывёл і птушак. Развіў тэорыю і практыку сістэмнага аналізу аграэнергетыкі. Распрацаваў навуковыя асновы аўтаматызаваных сістэм жыўлення раслін на штучных субстратах, у тым ліку з айчыннай сыравіны. Стварыў пры БДАТУ Навукова-вытворчы цэнтр па цяплічнаму агародніцтву, ў выніку дзейнасці якога большасць зімніх цяпліц рэспублікі былі пераведзеныя на энергарэсурсаэфектыўныя аўтаматызаваныя малааб'ёмныя тэхналогіі вырошчвання раслін на штучных субстратах.
Аўтар больш за 250 навуковых прац, 110 вынаходніцтваў і патэнтаў, больш за 20 кніг і навучальных дапаможнікаў.
Асноўныя працы Правіць
- Низкотемпературные поверхностно-распределенные электронагреватели в сельском хозяйстве. Мн., 1983 (у суаўт.)
- Электротермическое оборудование сельскохозяйственного производства. Мн.: Ураджай, 1995 (у суаўт.)
- Техническое обеспечение процессов в животноводстве. Мн.: Белорусская наука, 2004 (у суаўт.)
- Научные основы питания томатов на минеральных субстратах. Мн.: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2005 (совм. с Веремейчик Л.А.)
- Основы инженерного творчества. Мн., 2005
- Стимуляция молокоотдачи при машинном доении коров. Мн., 2006
- Основы управления интеллектуальной собственностью. Мн., 2006
- Практическое пособие по выбору и разработке энергосберегающих проектов. М., 2007
Зноскі
Літаратура Правіць
Спасылкі Правіць
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - Акадэмік Герасімовіч Леанід Сцяпанавіч
- Леанід Сцяпанавіч Герасімовіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)