Савецкая вуліца (Мінск)
Савецкая вуліца — часткова пешаходная вуліца ў Мінску.
Савецкая вуліца Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Працягласць | ~700 м |
Паштовы індэкс | 220010 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЦяперашняя Савецкая раней была часткай Захар’еўскай вуліцы. Правы бок вуліцы забудаваны ў 1875—1908 гг. Левы — няцотны — аформіўся ў 1976 г.
Размяшчэнне
правіцьБярэ свой пачатак ад скрыжавання з вуліцай Бабруйскай і ідзе да скрыжавання з вуліцай Свярдлова, упіраючыся ў будынак гасцініцы «Мінск». Частка вуліцы ідзе па плошчы Незалежнасці.
Аб’екты на вуліцы
правіцьНа Савецкай размешчаны: Дом урада, Чырвоны касцёл, дамы Уніхоўскага і Абрампольскага ў стылі мадэрн, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. На Савецкай, 6, знаходзіцца Беларуская транспартная пракуратура, на Савецкай, 9 — Міністэрства па падатках і зборах.
Плошча Мяснікова, пачатак вуліцы Савецкай, дамы № 2, 4, 6, 8.
- № 9 — на гэтым месцы размяшчаўся 2-павярховы дом мешчаніна Сямёна Сушы (адрас у 1910 — Захар’еўская, д. 7, пасля 1914 — д. 9). Знесены ў пасляваенны час[1].
- № 14 — трохпавярховы дом Яніцкага (1903). У будынку размяшчаецца Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000228
Спасылкі
правіцьСавецкая вуліца (Мінск) на Вікісховішчы |